Марыя Іспанская
Марыя Іспанская | |
---|---|
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1528 |
Смерць |
26 лютага 1603[1][2][…] (74 гады)
|
Род | Габсбургі |
Бацька | Карл V Габсбург[3] |
Маці | Ізабела Партугальская[3] |
Муж | Максіміліян II Габсбург[3][4] |
Дзеці | Ганна Аўстрыйская[3], Рудольф II Габсбург[3], Эрнст Габсбург, Лізавета Аўстрыйская[d][3], Маціяс Габсбург, Максіміліян III Габсбург[5], Альбрэхт VII Аўстрыйскі, Венцэль Аўстрыйскі[d], Archduchess Margaretha of Austria[d], Фердынанд Габсбург[d][5], Фрыдрых Габсбург[d][5], Марыя Габсбург[d][5], Карл Габсбург[d][5], Элеанора Габсбург[d][5] і Марыя Габсбург[d][5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Іспанская (ісп.: María de Austria y Avis; 21 чэрвеня 1528, Мадрыд — 26 лютага 1603, Віла Монтэ) — іспанская інфанта, жонка імператара Максіміліяна II.
Старэйшая дачка імператара Карла V і Ізабелы Партугальскай. У 1548 годзе выйшла замуж за свайго кузена Максіміліяна. Па просьбе бацькі Марыя са сваім мужам былі рэгентамі ў Іспаніі ў яго адсутнасць.
У 1552 годзе яны вярнуліся ў Вену. У Марыі і Максіміліяна было 16 дзяцей.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Аўстрыйская (1 лістапада 1549 — 26 кастрычніка 1580) — чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II, маці Філіпа III.
- Фердынанд (28 сакавіка 1551 — 25 чэрвеня 1552)
- Рудольф II (18 ліпеня 1552 — 20 студзеня 1612) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Эрнэст (15 ліпеня 1553 — 12 лютага 1595) — эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў
- Елізавета (5 чэрвеня 1554 — 22 студзеня 1592) — жонка караля Францыі Карла IX.
- Марыя (27 ліпеня 1555 — 25 чэрвеня 1556)
- Маціяс (24 лютага 1557 — 20 сакавіка 1619) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- мёртванароджаны сын (20 кастрычніка 1557)
- Максіміліян III (12 кастрычніка 1558 — 2 лістапада 1618) — эрцгерцаг, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна і адміністратар Прусіі.
- Альбрэхт VII (15 лістапада 1559 — 13 ліпеня 1621) — эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў, муж іспанскай інфанты Ізабелы Клары Яўгеніі
- Венцэль (9 сакавіка 1561 — 22 верасня 1578)
- Фрыдрых (21 чэрвеня 1562 — 16 студзеня 1563).
- Марыя (19 лютага 1564 — 26 сакавіка 1564)
- Карл (26 верасня 1565 — 23 мая 1566)
- Маргарэт (25 студзеня 1567 — 5 ліпеня 1633) — манашка
- Элеанора (4 лістапада 1568 — 12 сакавіка 1580)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яна аказвала на сваіх сыноў, будучых імператараў Рудольфа і Маціяса, вялікі ўплыў. Марыя была дбайнай каталічкай і часта была нязгодна са сваім больш талерантным мужам. Пасля смерці мужа ў 1576 годзе яна вярнулася ў Іспанію ў 1582 г. Пасля вяртання яна сказала, што вельмі шчаслівая жыць у краіне, свабоднай ад ератыкоў.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Maria von Habsburg, Infanta de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria von Spanien // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 19.
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage