Ізабела Партугальская
Ізабела Партугальская Isabel de Portugal | |||
![]() | |||
Партрэт Ізабелы Партугальскай працы Тыцыяна, 1548 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1530 — 1539 | |||
Папярэднік | Б'янка Марыя Сфорца | ||
Пераемнік | Марыя Іспанская | ||
| |||
1526 — 1539 | |||
Папярэднік | Філіп I Прыгожы | ||
Пераемнік | Марыя I | ||
| |||
1526 — 1539 | |||
Папярэднік | Жэрмена дэ Фуа | ||
Пераемнік | Марыя I | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 24 кастрычніка 1503[1][2] | ||
Смерць | 1 мая 1539 (35 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Авіш[d] | ||
Бацька | Мануэл I | ||
Маці | Марыя Арагонская | ||
Муж | Карл V Габсбург | ||
Дзеці | Філіп II Габсбург, Марыя Іспанская, Хуана Аўстрыйская і Infante Fernando of Austria[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон — 1 мая 1539, Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі сталец Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб Ізабелы з Карлам, які адначасова спалучаў стальцы Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўстваў Кастыліі і Арагона.
У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле было вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Успаміны сведак кажуць, што «калі яны (Карл і Ізабела) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».
Ізабела таксама спраўдзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна ўслаўлена сучаснікамі за прыгажосць і розум.
Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад’ездзе. Яе заўчасная смерць моцна ўплыла на яго — імператар не ажаніўся зноў і апранаўся ў чорнае астатняе жыццё.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Філіп II (21 мая 1527 — 13 верасня 1598)
- Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імператара Максіміліяна II.
- Фердынанд (1530)
- Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі
- Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Святая Ізабела Партугальская, продак папярэдняй.
Зноскі
- ↑ infanta Isabel [House of Avis-Beja] // Kindred Britain
- ↑ Isabel de Portugal // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11938888X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11938888X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.