Перайсці да зместу

Марыя Амалія Саксонская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Амалія Саксонская
Maria Amalia von Sachsen
Партрэт пэндзля Луі дэ Сільвестра
Партрэт пэндзля Луі дэ Сільвестра
Сцяг каралева-кансорт Іспаніі
10 жніўня 1759 — 27 верасня 1760
Папярэднік Барбара Партугальская
Пераемнік Марыя-Луіза Пармская

Нараджэнне 24 лістапада 1724(1724-11-24)[1][2]
Смерць 27 верасня 1760(1760-09-27)[1][4][…] (35 гадоў)
Месца пахавання
Род Albertine branch[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Maria Amalia Christina Franziska Xaveria Flora Walburga von Sachsen
Бацька Аўгуст Саксонскі
Маці Марыя Юзэфа фон Габсбург
Муж Карл III[6]
Дзеці Марыя Хасефа Кармела Іспанская[d], Марыя Луіза Іспанская[d], Карл IV, Фердынанд I, Габрыэль Іспанскі[d], Антоніа Паскуаль Іспанскі[d], Франсіска Хаўер Іспанскі[d], Maria Josefa Antoinetta de Borbón[d][7], Maria Isabel Ana de Borbón[d][7], Maria Isabel de Borbón[d][7], Maria Teresa de Borbón[d][7], Maria Anna de Borbón[d][7] і Філіп[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Зорнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Амалія Саксонская (поўнае імя ням.: Maria Amalia Christina Franziska Xaveria Flora Walburga; 24 лістапада, 1724, Дрэздэн, Рэч Паспалітая — 27 верасня, 1760, Мадрыд, Іспанія) — нямецкая прынцэса з дынастыі Ветынаў. Жонка Карла III — каралева Іспаніі, Неапаля і Сіцыліі.

Дачка курфюрста саксонскага і караля польскага Аўгуста III і яго жонкі Марыі Жазефы Аўстрыйскай.

У 1738 годзе ва ўзросце 14 гадоў яна ажанілася з Карлам, які быў тады каралём Неапаля і Сіцыліі. Нягледзячы на тое, што гэта быў шлюб па разліку, яны кахалі адзін аднаго і мелі шмат дзяцей. Марыя-Амалія была адукаванай жанчынай, менавіта яна наладзіла ў Неапалі вытворчасць фарфору. Таксама яна курыравала будаўніцтва каралеўскіх палацаў у Казерце і ў Парцічы.

У 1759 годзе старэйшы брат яе мужа Фердынанд VI памёр не пакінуўшы спадчыннікаў і Карл і Марыя-Амалія сталі каралём і каралевай Іспаніі. У тым жа годзе яны пераехалі з Неапаля ў Мадрыд. Праз год каралева памерла ад сухот. Карл быў глыбока засмучаны стратай, і ў будучыні так і не жаніўся.

Ад іх шлюбу нарадзілася трынаццаць дзяцей, з якіх выжылі толькі сем.

  • Марыя Ізабела Антонія (1740—1742);
  • Марыя Хасефа Антуанэта (1742);
  • Марыя Ізабела Ганна (1743—1749);
  • Марыя Хасефа Кармела (1744—1801);
  • Марыя Луіза (1745—1792), жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II;
  • Філіп (1747—1777), герцаг Калабрыйскі, пазбаўлены права на спадчыну па прычыне разумовай адсталасці;
  • Карл IV (1748—1819), кароль Іспаніі;
  • Марыя Тэрэза (1749)
  • Фердынанд I (1751—1825), кароль Абедзвюх Сіцылій;
  • Габрыэль (1752—1788), муж партугальскай інфанты Мар’яне Вікторыі;
  • Ганна Марыя (1754—1755)
  • Антоніа (1755—1817), у шлюбе са сваёй пляменніцай Марыяй Амаліяй, дачкой яго брата Карла IV;
  • Франсіс Ксаўер (1757—1771).
  1. а б Lundy D. R. Marie Amalie Prinzessin von Sachsen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. María Amalia de Sajonia // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #137353766 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Maria Amalia von Sachsen, Königin von Neapel u. Spanien // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #137353766 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage