Іосіф I Габсбург
| Іосіф I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Joseph I. | |||||||
| Іосіф I, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Фердынанд IV | ||||||
| Пераемнік | Іосіф II | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леапольд I | ||||||
| Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леапольд I | ||||||
| Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леапольд I | ||||||
| Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
26 ліпеня 1678[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
17 красавіка 1711[1][2][…] (32 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Габсбургі | ||||||
| Бацька | Леапольд I Габсбург[3] | ||||||
| Маці | Элеанора Нойбургская[d][3] | ||||||
| Жонка | Амалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленберг[d][4] | ||||||
| Дзеці | Марыя Юзэфа фон Габсбург, Леапольд Іосіф Аўстрыйскі[d][5] і Марыя Амалія Аўстрыйская[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква[6] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Іосіф I (ням.: Joseph I.; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — рымскі кароль з 23 студзеня 1690 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 мая 1705 года, кароль Чэхіі з 5 мая 1705 года, кароль Венгрыі з 9 снежня 1687 года (13 чэрвеня 1707 года быў зрынуты венгерскім соймам, пасля прыгнечання паўстання Ферэнца Ракошы ізноў заняў прастол 21 лютага 1711 года), эрцгерцаг Аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў; старэйшы сын імператара Леапольда I і Элеаноры Нойбургскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іосіф нарадзіўся 26 ліпеня 1678 года ў Вене. Выхоўваўся пад кіраўніцтвам герцага Дзітрыха Ота фон Сальма, вывучыў некалькі моў. У 1687 годзе атрымаў венгерскую карону, а пасля смерці бацькі 5 мая 1705 года ўступіў на прастол і быў каранаваны.
Энергічна працягнуў пачатую яго бацькам вайну за іспанскую спадчыну супраць Францыі. Дзякуючы перамогам Яўгенія Савойскага і англійскага военачальніка герцага Мальбара яму атрымалася выгнаць французаў з Італіі і Нідэрландаў і перайсці да наступу. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, Іосіф у 1707 годзе склаў дагавор з каралём Карлам XII Шведскім, які на шляху з Польшчы ў Саксонію прайшоў праз Сілезію.
Па Альтранштэцкаму міру Іосіф даў сілезскім пратэстантам свабоду веравызнання і вярнуў ім большую частку аднятых езуітамі цэркваў. У той жа час ён вымусіў Папу прызнаць яго брата Карла іспанскім каралём. У 1708 ён абвясціў няміласць на курфюрстаў баварскага і кёльнскага, за адносіны з Францыяй, але яго жаданне злучыць Баварыю з Аўстрыяй сустрэла моцнае процідзеянне як нямецкіх, так і іншых дзяржаў.
Венгерскае паўстанне Ферэнца Ракоці Іосіф паспяхова здушыў. Ён быў адукаваным і разумным кіраўніком, памяркоўным да іншаверцаў, адзін з найбольш энергічных сярод нямецкіх Габсбургаў. Пры ім Аўстрыя дасягнула вялікага значэння ў Еўропе. Фінансавае кіраванне ён палепшыў пры дапамозе Гундакера фон Штарэмберга; ім таксама прыняты былі меры для палягчэння становішча крапасных сялян.
Іосіф сканаў ад воспы 17 красавіка 1711 года ў Вене.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1699 годзе ён ажаніўся з Вільгельмінай Амаліяй Браўншвайг-Люнебургскай (1673—1742). У іх нарадзілася дзве дочкі:
- Марыя Жазефа (1699—1757), у 1719 выйшла замуж за караля Польшчы Аўгуста Саксонскага,
- Марыя Амалія (1701—1756), у 1722 выйшла замуж за курфюрста Баварыі Карла Альбрэхта.
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. Josef I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Joseph I. (Joseph) // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673· — С. 4.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673·
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иосиф I Габсбург // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
