Універсітэт імя Адама Міцкевіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт імя Адама Міцкевіча
(УАМ)
UAM logo Poznan.jpg
UAM logo Poznan.jpg
Міжнародная назва Adam Mickiewicz University in Poznań (AMU)
Заснаваны 1919
Тып Дзяржаўны
Рэктар прафесар Браніслаў Марцінак
Студэнты 47 000
Размяшчэнне Познань
Юрыдычны адрас вул. Веняўскага, 1 61-712 Познань
Сайт international.amu.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[1] Універсітэт з'яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.

1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.

1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.

1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная зала УАМ і Калегіюм Мінус
Калегіюм Маюс
Бібліятэка УАМ
  • Факультэт англійскай мовы
  • Факультэт біялогіі
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт польскай і класічнай філалогіі
  • Факультэт фізікі
  • Факультэт гісторыі
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт геаграфіі і геалогіі
  • Факультэт паліталогіі і журналістыкі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт сучасных замежных моў
  • Факультэт педагогікі і выяўленчага мастацтва ў г. Каліш
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт адукацыйных даследаванняў
  • Факультэт тэалогіі[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]