Зялёнагурскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зялёнагурскі ўніверсітэт
польск.: Uniwersytet Zielonogórski
Zielona Gora University logo.jpg
594805 licealna 9.JPG
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Zielonogórski
Міжнародная назва University of Zielona Góra
Заснаваны 2001
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Войцэх Стшыжэўскі
Студэнты 11 500
Размяшчэнне Зялёна Гура
Юрыдычны адрас вул. Ліцэальная 9,
65-417 г. Зялёна Гура, Польшча
Сайт uz.zgora.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Зялёнагурскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Zielonogórski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай ў горадзе Зялёна Гура.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны 1 верасня 2001 года шляхам аб'яднання Зялёнагурскага політэхнічнага ўніверсітэта (заснаванага ў 1965 годзе як Вышэйшая інжынерная школа) і Вышэйшай педагагічнай школы (заснаванай ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа). У верасні 2017 года ў склад універсітэта была ўключана Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа ў Сулехаве як асобны факультэт універсітэта, які ў 2019 годзе быў ператвораны ў філіял.

Асноўныя будынкі ўніверсітэта размешчаны ў двух розных частках горада: кампус А з будынкамі былога політэхнічнага ўніверсітэта размешчаны на вуліцы Падгорнай, і кампус B з будынкамі былой Вышэйшай педагагічнай школы, які ў асноўным размешчаны на алее Войска Польскага. Рэктарат універсітэта знаходзіцца недалёка ад Старога Рынку на вуліцы Ліцэальнай.

Ва ўніверсітэце працуюць 1 тыс. выкладчыкаў, у тым ліку: 100 з вучоным званнем прафесара, 220 са ступенню доктара хабілітаванага, 508 са ступенню доктара, 169 са ступенню магістра.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуманітарны факультэт
  • Механічны факультэт
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт фізікі і астраноміі
  • Факультэт інфарматыкі, электратэхнікі і аўтаматызацыі
  • Факультэт матэматыкі, інфарматыкі і эканаметрыі
  • Факультэт біялагічных навук
  • Факультэт педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Collegium Medicum
  • Філіял у Сулехаве

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]