Марыя Віктараўна Бурмака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Віктараўна Бурмака
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1970(1970-06-16) (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Q22137413?
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-рок
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны
burmaka.kiev.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Віктараўна Бурмака (укр.: Марія Вікторівна Бурмака; нар. 16 чэрвеня 1970, Харкаў, УССР) — украінская спявачка, Народная артыстка Украіны, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя нарадзілася ў сям’і выкладчыкаў. У 1987 годзе паступіла на філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Яшчэ ў студэнцкія гады пачала пісаць песні. Скончыла музычную школу па класе гітары. Скончыла сярэднюю школу № 4 г. Харкава[1].

Перамога на фестывалі «Оберіг» у Луцку у 1989 годзе ды на «Червоній руті» (другая прэмія) дала пачатак яе музычнай кар’еры. Фірма «Кобза» выпусціла касету яе песень пад назвай «Ой, не квітни, весно…». У чэрвені 1990 года Бурмака заваёўвае званне «Лаўрэата» у Каніве на Усеўкраінскім фестывалі «ДЗВІН».

Увосень 1991 года Бурмака запісала на канадскай фірме «Еўшан» свой першы кампакт-дыск «Марія» з кампазіцыямі ў стылі нью-эйдж. У гэтым жа годзе спявачка пераехала ў Кіеў. Пачала плённа супрацоўнічаць з кампазітарам і аранжыроўшчыкам Мікалаем Паўлавым.

У 1993 годзе Бурмака атрымала перамогу ў хіт-парадзе «12 — 2» на Радыё «Промінь» (песні «Лишається надія», «Єдиного слова заради», «Ходить сон» і «Я люблю твої кроки»). Увосень 1994 года спявачка прэзентавала свой другі кампакт-дыск — «Лишається надія».

На працягу 1990-х гадоў працавала тэлевядучай на канале «СТБ» («КіН», «Рейтинг», «Хто там», «Чайник») і УТ-1 («Створи себе»).

Была актыўнай удзельніцай практычна ўсіх падзей украінскай гісторыі, пачынаючы з фестывалю «Червона рута» (1989) і «Рэвалюцыі на граніце» (1990) да «Аранжавай рэвалюцыі» (2004) і «Рэвалюцыі Годнасці» (2013—2014).

1997 года Марыя атрымала званне заслужанай артысткі Украіны. У наступныя гады запісала альбомы: «Знову люблю» (1997), «Із янголом на плечі» (2001), «МІА» (2002), рэмікс-версія «I AM» (2003), «№ 9» (2004), «Ми йдемо! Найкраще» (2004).

Песні Бурмакі набылі папулярнасць і за мяжой. Хіты «Хто я така є» і «Сонцем небом дощем» гучалі на польскіх fm-радыёстанцыях. Аднак, спроба выдаць зборнік песень на польскай мове так і не была рэалізаваная.

У снежні 2004 год выйшаў кампакт-дыск «Ми йдемо», зборнік абраных песень з 10 альбомаў.

На працягу 2005 года Марыя Бурмака запісала некалькі англамоўных версій сваіх песень і зняла новыя кліпы, дала дабрачынныя канцэрты ў Паўночнай Амерыцы. Была запрошаная з лекцыяй у прафесарскі клуб Калумбійскага Універсітэта (Нью-Йорк). Спявачка выступіла на найбуйнейшым украінскім фестывалі ў ЗША «Верховина» і фестывалі «Лемківська ватра» у Польшчы. Прыняла актыўны ўдзел у сацыяльнай акцыі «Не прадавайся», дабрачынных акцыях «ВІЛ/СНІД Альянсу» і «Мережі людей, що живуть з ВІЛ» (2006).

У 2007 годзе Марыя Бурмака ўзнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III ступені[2]. Яна выпусціла калекцыю MP3 на двух дысках «Всі альбоми Марії Бурмаки», а ў 2008 годзе — CD «Саундтреки». У альбом увайшлі песні «Пробач», «Не тому», «Попрощатись не зуміли», «З Днем Народження, Сонце!».

У 2008 годзе была членам журы літаратурнай прэміі «Кніга года Бі-бі-сі».

У 2009 годзе Марыя была ганравана званнем «Народная артыстка Украіны»[3].

У 2010 годзе запісала сумесны альбома «Don’t laugh at me/ Не смійся з мене» у рамках кампаніі Operation Respect сумесна з Пітэрам Ярау («Peter, Paul and Mary»). А ў 2011 годзе сумесны выступ на фестывалі Союзівка (Soyuzivka).

З мая 2011 года — Марыя Бурмака вядучая аўтарскай рубрыкі "Музика Сніданку"на канале «1+1». З верасня 2011 года — была вядучай праекта «Музика для дорослих з Марією Бурмакою» на канале ТВі.

У лютым 2014 дала сольны акустычны канцэрт у рэвалюцыйным Украінскім доме для байцоў Народнай самаабароны.

Летам і восенню 2014 года ў складзе тура «Підтримаємо своїх» была з выступамі ў зоне АТА, у прыфрантавых гарадах і ўдзельнічала ў канцэртах, сабраныя сродкі ад якіх былі выдаткаваныя на патрэбы добраахвотніцкіх батальёнаў. Займаецца актыўнай валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасцю.

У 2014 годзе выпусціла альбом «Тінь по воді». У тым жа годзе дала сольны дабрачынны канцэрт у Парыжы, сабраныя сродкі былі перададзеныя ў фонд «Таблєточки» і прыняла ўдзел ва ўкраінскім фестывалі ў Чыкага, сабраныя сродкі былі пералічаны ў «Фонд допомоги героям».

У канцы 2014 года ўвайшла ў ТОП-100 самых уплывовых жанчын Украіны па версіі часопіса «Фокус». Узімку 2015 года спявачка сыграла дабрачынныя канцэрты ў Вялікабрытаніі. Увесну таго ж года адбыліся дабрачынныя канцэрты Марыі Бурмакі ў ЗША. У лістападзе ў Канадзе.

2015 год адзначыўся ў жыцці спявачкі прэм’ерамі песень «Танцюй», «Золотиста осінь» (памяці Мікалая Мазгавога), «Фрізбі», а таксама кліпам на кампазіцыю «Ти». У маі 2016 года спявачка прэзентавала рамантычны кліп на песню «Якби ми». А ўжо ў верасні таго ж года ў канцэрт-холе Caribbean club яна разам з гуртом Gypsy Lyre прэзентавала музычную праграму «Нове та улюблене». Канцэрт прайшоў з поўным аншлагам. Акрамя абноўленай праграмы Марыя таксама праспявала дуэтам з Аляксандрам Панамаровым, Арсенам Мірзаянам, Іванкай Чарвінскай і Тоняй Мацвіенка.

Песняй «Верни до мене, пам’яте моя» далучылася да акцыі «Так працює пам’ять», прысвечанай памяці Данііла Дыдзіка і ўсім, хто аддаў жыццё за незалежнасць Украіны[4].

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Бурмака, 13 кастрычніка 2022 года.
  • 1990 Ой не квітни, весно…
  • 1992 Марія
  • 1994 Лишається надія
  • 1998 Знову люблю
  • 2001 Міа
  • 2001 Із янголом на плечі
  • 2003 Марія Бурмака I Am
  • 2003 Марія Бурмака Live
  • 2004 № 9
  • 2004 Ми йдемо! Найкраще
  • 2008 Саундтреки
  • 2011 Дитячий Альбом
  • 2014 Тінь по воді
  • 2016 Другий дитячий альбом
  • 2021 Улюблені класики

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацька — Віктар Паўлавіч Бурмака, гісторык, публіцыст, кандыдат гістарычных навук, прафесар
  • Брат — Яраслаў Бурмака, ваенны УСУ, праходзіў службу ў 43-й артылерыйскай брыгадзе. Памёр 4 студзеня 2024 года[5].
  • Стрыечны брат — Юрый Паўленка, народны дэпутат ад ОПЗЖ.
  • Дачка — Ірына (1995).

Зноскі

  1. ХПЛ № 4. School Champion. Архівавана з першакрыніцы 4 вересня 2021. Праверана 5 вересня 2021.
  2. Указ президента України від 2 березня 2007 года № 163/2007 «Про відзначення державними нагородами України»
  3. Указ президента України від 16 січня 2009 года № 26/2009 «Про відзначення державними нагородами України»
  4. 55 треків пам'яті Данила Дідіка, який загинув у 2015 році (укр.). Громадське радіо. Архівавана з першакрыніцы 13 червня 2021. Праверана 13 чэрвеня 2021.
  5. У родині відомої співачки сталася трагедія: "Був поранений і контужений" (укр.). РБК-Украина. Праверана 14 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]