Марыя Качыньская
Марыя Качыньская | |
---|---|
польск.: Maria Kaczyńska | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Maria Helena Mackiewicz |
Род дзейнасці | эканаміст |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1942[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 красавіка 2010 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Лех Качыньскі |
Дзеці | Марта Качыньская[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Марыя Качыньская, дзявоч. Мацкевіч (польск.: Maria Kaczyńska; 21 жніўня 1942 — 10 красавіка 2010) — польскі эканаміст, грамадскі дзеяч, жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы Махава каля Кабыльніка (цяпер мястэчка Нарач на Беларусі).
Бацька, Чэслаў Мацкевіч, быў па нацыянальнасці палякам, працаваў лесніком, удзельнік вайны з немцамі; маці, Лідзія Мацкевіч (Пішчака), нарадзілася ў Петраградзе, дзе яе бацькі, родам з-пад Кабыльніка, хаваліся ад Першай сусветнай вайны, і працавала настаўніцай. Неўзабаве Мацкевічы з малой дачкой перабраліся ў Вільню да радні Чэслава, а ў 1944 годзе сям’я пераехала ў Члухаў, на поўначы Польшчы.
Марыя Мацкевіч скончыла Вышэйшую эканамічную школу ў Сопаце, спецыялізацыя — замежны гандаль. Потым працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, там у 1978 годзе пабралася шлюбам з Лехам Качыньскім. У 2005 годзе Лех Качыньскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Польшчы. Загінула разам з мужам і вялікай урадавай дэлегацыяй у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.
Ведала 5 замежных моў. Марыя Качыньская мае тытул «Чалавек адкрытага сэрца» Таварыства дзяцей і інвалідаў, «Анёл клінікі Будзік». За харытатыўную дзейнасць пад лозунгам «Май сэрца і глядзі ў сэрцы — супраць абыякавасці» яна была ўганараваная «Бурштынавай ружай».
Дачка Марта (нар. 1980) — адвакат.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Пахавана ў саборы Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве.
У 2008 годзе новы гатунак цюльпана галандцы назвалі «Марыя Качыньская».
22 жніўня 2019 года ў касцёле святога Андрэя ў мястэчку Нарач адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра Марыю Качыньскую, якая была тут ахрышчана 21 жніўня 1942 года[3].
Зноскі
- ↑ Maria Helena Kaczyńska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ 2,0 2,1 https://www.prezydent.pl/kancelaria/archiwum/archiwum-lecha-kaczynskiego/pierwsza-dama/biografia
- ↑ svaboda.org
- Асобы
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Пахаваныя ў Вавельскім саборы
- Выпускнікі Гданьскага ўніверсітэта
- Члены партыі «Права і справядлівасць»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Мужы і жонкі прэзідэнтаў