Марыя Паўлаўна Бабіна
| Марыя Паўлаўна Бабіна | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1959 (66 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
| Навуковая сфера | ветэрынарыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук () (2003) |
| Альма-матар | |
| Узнагароды |
Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2002) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2004) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2007) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2011) |
Марыя Паўлаўна Бабіна (нар. 17 кастрычніка 1959, г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2003), прафесар (2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982).
Працавала ў калгасе «За власть Советов» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1982—1985, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1986 — лабарант лабараторыі хвароб маладняку апорнага пункта Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з 1989 — факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі, лабарант, навуковы супрацоўнік НДЛ, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры, з 2005 — кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу ў жывёл; развіццё механізмаў імунапаталогіі; уплыў імунакарэктараў, прабіётыкаў на імунагенез; абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2002, 2004, 2007, 2011)[1].
- Медаль Францыска Скарыны (2026)[2][3].
Зноскі
- ↑ Бабина Мария Павловна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2026 года № 306 "Аб узнагароджанні". Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.
- ↑ Гранды мікраэлектронікі краіны і работнікі розных сфер удастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иммунная реактивность цыплят-бройлеров в онтогенезе и ее коррекция микробными препаратами / М. П. Бабина. — Витебск, 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бабіна Марыя Паўлаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Тураве
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Дактары ветэрынарных навук
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі