Марыя Спарталі Сцілман
Марыя Спарталі Сцілман | |
---|---|
Μαρία Ευφροσύνη Σπαρτάλη | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Марыя Спарталі Сцілман |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1844[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1927[1][2][…] (82 гады) ці 1 сакавіка 1927[3] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | William James Stillman[d] |
Род дзейнасці | мастачка, мадэль |
Жанр | прэрафаэліты, партрэт[5], рэлігійны жывапіс[d][5] і пейзаж[5] |
Мастацкі кірунак | прэрафаэліты[6] |
![]() |
Марыя Еўфрасіна Спарталі Сцілман (грэч. Μαρία Ευφροσύνη Σπαρτάλη) — брытанская мастачка, удзельніца «Брацтва прэрафаэлітаў».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Марыя Спарталі была малодшай дачкой Міхаіла Спарталі (1818—1914), кіраўніка фірмы «Spartali & Co» і грэчаскага генеральнага консула ў Лондане ў 1866—1882 гадах[7]. Ён пераехаў у Лондан каля 1828 года. У Лондане ён ажаніўся з Еўфрасінней Варсамі, дачкой грэчаскага гандляра з Генуі[8].
Сям'я жыла ў доме на вуліцы Клэфем Коман, вядомым як «The Shrubbery», з велізарным садам і відамі на раку Тэмзу і мост Чэлсі. У гэтым доме часта праводзіліся садовыя вечарынкі, куды запрашалі маладых пісьменнікаў і мастакоў[9]. Летнія месяцы сям'я праводзіла ў доме на востраве Уайт.
Некалькі гадоў, пачынаючы з 1864 года, Марыя Спарталі вучылася ў жывапісца Форда Мэдокса Браўна. У 1870 годзе яна вырашыла займацца мастацтвам прафесійна і з дапамогай настаўніка прадала сваю першую працу за 40 гінеяў[10].
У 1871 годзе Марыя выйшла замуж за амерыканскага журналіста і мастака Уільяма Джэймса Сцілмана. Ён працаваў у амерыканскім часопісе «The Crayonne», пазней страў замежным карэспандэнтам «The Times». Праз яго працу замежным карэспандэнтам сям'я жыла папераменна то ў Лондане, то ва Фларэнцыі ў 1878-1883 гг., а затым — у Рыме з 1889 па 1896[10]. Марыя таксама падарожнічала ў Амерыку. У пары было трое дзяцей.
Марыя Спарталі Сцілман памерла ў сакавіку 1927 г. у Паўднёвым Кенсінгтане і была пахавана на Бруквудскіх могілках разам са сваім мужам.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Марыя Спарталі Сцілман пачынала сваю працу з братэрствам прэрафаэлітаў як адна з мадэляў, але неўзабаве стала паважанай мастачкай. Яе кар'ера доўжылася 60 гадоў, за якія яна напісала каля 105 карцін. Яе карціны адлюстроўваюць жаночыя фігуры, сцэны з Шэкспіра, Петраркі, Дантэ, Бакача, таксама італьянскія краявіды.
Яе выставы праходзілі ў Галерэі Дадлі, у Галерэі Гросвенор і Новай Галерэі (англ. The New Gallery), у Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у шматлікіх галерэях усходу ЗША, уключаючы сусветную выставу ў Філадэльфіі ў 1876 годзе. У 1982 годзе ў ЗША быў прадстаўлены рэтраспектыўны паказ яе работ у Мастацкім музеі Дэлавэра.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Marie Spartali Stillman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Marie Euphrosyne Stillman // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в https://rkd.nl/explore/artists/75275
- ↑ Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в http://www.artnet.com/artists/marie-spartali-stillman/
- ↑ https://www.delawarepublic.org/post/arts-playlist-marie-spartali-stillman-delaware-art-museum
- ↑ Dimitrios SPARTALI & Christina (Ioannes) Mavrogordato". www.christopherlong.co.uk.
- ↑ Vasos Tsibidaros. Oi Ellines stin Anglia (The Greeks in England). Athens: Alkaios, 1974.
- ↑ Robertson, W. Graham. Time Was. (1931) pp.12–13
- ↑ а б Elliot, David B. (2005). A Pre-Raphaelite Marriage: The Lives and Works of Marie Spartali Stillman and William James Stillman. Woodbridge, Suffolk: Antique Collectors' Club