Марыя Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Станкевіч
чэшск.: Marie Nováková
Марыя Станкевіч.jpg
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1900(1900-10-20) ці 20 студзеня 1900(1900-01-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1983(1983-05-11)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж Ян Станкевіч
Дзеці Вячаслаў Станкевіч
Месца працы
Альма-матар
Член у

Марыя Станке́віч (дзяв. Но́вакава; 20 кастрычніка 1900 — 11 мая 1983) — беларуская грамадская дзяячка чэшскага паходжання. Жонка Яна Станкевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 кастрычніка 1900 г. у в. Чэшскім Бродзе (чэшск.: Český Brod) у Аўстра-Венгрыі.

У 1922 г. скончыла Каледж Васара ў Нью-Ёрку, потым Карлаў універсітэт у Празе. Недзе ў той самы час пабралася шлюбам з Янам Станкевічам, які таксама вучыўся ў Празе. У 1926 г. разам з мужам пераехала ў Вільню.

Падчас Другой сусветнай вайны у часе нямецкай акупацыі ў 1941—1945 гг. разам з сынамі жыла ў Празе, пазней у лагерах для перамешчаных асобаў у Германіі. Брала ўдзел у працы розных беларускіх арганізацый, выкладала ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы.

У 1949 г. з сям’ёй пераехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, некаторы час была кіраўніцай жаночай секцыі арганізацыі. Аўтарка кнігі «Вялікалітоўская кухарка» (Нью-Ёрк, 1959, англамоўнае выданне «Greatlithuanian (Byelorussian) Cookbook» — Нью-Ёрк, 1972).

Памерла 11 мая 1983 г.[2] Пахаваная ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Яна Станкевіча, маці Вячкі, Богуша і Юркі Станкевічаў.

Зноскі

  1. Database of the Terezín Memorial Праверана 7 мая 2021.
  2. Згодна з надпісам на помніку. Гісторык Наталля Гардзіенка падае дату смерці як 5 мая 1983.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]