Перайсці да зместу

Марыя Тальёні (малодшая)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Тальёні
Дата нараджэння 1833[1], 25 кастрычніка 1830(1830-10-25)[2] ці 1831[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1891(1891-04-27)[2]
Грамадзянства
Бацька Поль Тальёні
Маці Amalie Taglioni[d]
Муж Prince Joseph of Windisch-Grätz[d]
Дзеці Franz von Windischgrätz[d]
Прафесія балерына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Тальёні (італ.: Maria Taglioni; 27 кастрычніка 1833[3] — 27 жніўня 1891[3]) — нямецкая артыстка балета італьянскага паходжання, дачка Поля Тальёні.

Марыя Тальёні нарадзілася ў Берліне. У 1847—1849 гадах выступала ў тэатры «Her Majesty’s Theatre» у Лондане, дзе разам з Полем Тальёні паставіла балеты «Тэа, або Фея кветак» Шміта «Электра, або Закінутае сузор’е» (ням.: Electra oder die Sterne) П. Гертэля і іншыя. У 1848—1865 вядучая салістка Прыдворнай оперы ў Берліне. У 1853—1856 гастралявала ў Вене і іншых еўрапейскіх гарадах.

У 1866 годзе Марыя Тальёні спыніла сцэнічную дзейнасць[3]. Памерла 27 жніўня 1891 года ў Нойайгене (Аўстрыя)[3].

  • Паппе В. М. Тальо́ни (Taglioni) Мария // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 501. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)