Поль Тальёні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поль Тальёні
Дата нараджэння 12 студзеня 1808(1808-01-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1884(1884-01-07)[3] (75 гадоў) ці 6 студзеня 1884(1884-01-06)[2][4] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Філіпа Тальёні
Жонка Amalie Taglioni[d]
Дзеці Auguste Taglioni[d] і Марыя Тальёні
Прафесія харэограф, артыст балета
Тэатр
Узнагароды
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Поль (Паала) Тальёні[5] (італ.: Paul (Paolo) Taglioni); 12 студзеня 1808 — 6 студзеня 1884[6]) — італьянскі балетмайстар і харэограф. Сын Філіпа Тальёні, брат Марыі Тальёні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вене. Вучыўся ў свайго бацькі Філіпа Тальёні і ў Парыжы ў Ж.-Ф. Кулона. Дэбютаваў у 1825 годзе ў Штудгарце, дзе выканаў па-дэ-дэ разам з сястрой Марыяй Тальёні[6]. У 1826—1729 гадах гастраляваў у Вене, Мюнхене, Берліне, разам з сястрой выступаў у Францыі і Германіі. У 1847—1851 і 1856—1857 гадах саліст тэатра «Her Majesty’s Theatre» у Лондане. У 1856—1883 гадах балетмайстар Прыдворнай оперы ў Берліне. Адначасова ставіў спектаклі ў Мілане, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вене і іншых гарадах. У 1839 годзе працаваў у ЗША.

Памёр Поль Тальёні 6 студзеня 1884 года ў Берліне[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку пастаноўкі Поля Тальёні былі адзначаны уплывам бацькі, затым балетмайстар пачаў набываць свой стыль, уводзіў пастановачныя і тэхнічныя навіны (эфекты электрычнага асвятлення і іншыя).

Сярод пастановак балеты: «Каралія, або Непастаянны рыцар» (1847), «Tэa, або Фея кветак» (1847), «Прыма-балерына, або Пастка», «Зімовыя забавы, або Канькабежцы» (абодва ў 1849 годзе), «Метамарфозы» (1850), «Сатаніла» (1855), «Прыгоды Фліка і Флока» (1858), «Карсар» (1864), «Капелія» (1882) і іншыя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Dr. Constant v. Wurzbach Taglioni, Paul // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 43. — S. 21.
  2. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  4. Театральная энциклопедия / под ред. С. С. МокульскийМ.: Большая российская энциклопедия, 1960. — Т. 5.
  5. БелЭн 2002.
  6. а б в Балет 1981.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тальёні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 409. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Паппе В. М. Тальо́ни (Taglioni) Поль (Паоло) // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 501—502. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 38—41. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]