Мары-Луіз Калейра Прэка
| Мары-Луіз Калейра Прэка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Marie Louise Coleiro Preca | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Джордж Абела | ||||||
| Пераемнік | Джордж Вела | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 снежня 1958[1] (67 гадоў) |
||||||
| Муж | Edgar Preca[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | president.gov.mt/il-pres… | ||||||
Мары-Луіз Калейра Прэка (англ.: Marie-Louise Coleiro Preca, нарадзілася 7 снежня 1958, Кормі, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык-лейбарыстка, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2014 года[2] па 4 красавіка 2019.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калоніі) ў горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі ўніверсітэт.
Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады генеральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай газеты «Il-Ħelsien».
З 1998 года абіраецца ў Парламент Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 года ўвайшла ва ўрад Джозефа Муската як міністр па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасці. У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны рэкамендаваў яе на пасаду прэзідэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацверджана ў гэтай пасады[3]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзідэнта.
Факты
[правіць | правіць зыходнік]- Мары-Луіз Калейра Прэка апынулася другой жанчынай-прэзідэнтам Мальты пасля Агаты Барбары[4].
- Мары-Луіз Калейра Прэка з’яўляецца самым маладым прэзідэнтам Мальты[2].
Зноскі
- ↑ Marie-Louise Coleiro Preca // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Новым прэзідэнтам Мальты прызначаная Мары-Луіз Калейра Прэка. Архівавана 7 красавіка 2014.
- ↑ Мары-Луіз Калейра Прэка стане новым прэзідэнтам Мальты. Архівавана 7 красавіка 2014.
- ↑ Coleiro Preca to be named as President within days.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт прэзідэнта Мальты Архівавана 6 жніўня 2009. (англ.)
- Прэзідэнты Мальты
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся на Мальце
- Члены Лейбарысцкай партыі (Мальта)
- Выпускнікі Мальтыйскага ўніверсітэта
- Службовыя асобы ААН
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна «На карысць Рэспублікі»
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Асобы