Перайсці да зместу

Масавае забойства ў Агасагу і Велінгара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Масавыя забойствы ў Агасагу і Велінгара — серыя нападаў 23 сакавіка 2019 года, падчас якіх баевікі забілі каля 160 прадстаўнікоў народа фульбэ ў цэнтральнай частцы Малі. Атакі адбыліся пасля таго, як урад Малі абвясціў аб знішчэнні пакінутых груп ісламістаў у краіне[1][2][3][4][5].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пастухі народа фульбэ ўступалі у канфлікт з іншымі этнічнымі групамі Малі за магчымасць пасвіць жывёлу на пэўнай тэрыторыі і доступу да вады[6][7]. Гэтыя канфлікты абвастрыліся з-за кліматычных зменаў, дэградацыі глебаў і роста насельніцтва[8]. Паводле даных выдання African Arguments толькі невялікая частка народа фульбэ актыўна падтрымлівала ісламісцкія групы, але іншыя народы Малі не падзялялі гэта меркаванне і часта асацыявалі фульбэ з тэрарыстамі[8].

Напады адбыліся ў вёсках Агасагу і Велінгара, населенымі прадстаўнікамі фульбэ. Па словах мясцовых малійскіх чыноўнікаў, атакі былі здзейснены паляўнічымі народа дагонаў, якія былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і мачэтэ[9]. Нападаючыя дагоны абвінавацілі жыхароў вёсак у сувязях з джыхадзістамі і заявілі, што атака была прадпрынята як помста за напад Аль-Каіды на ваенную базу ў Малі на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі 23 малійскія салдаты. Па словах відавочцаў, амаль усе хаты ў вёсках былі спалены дашчэнту[7].

Па выніках атакі былі забітыя 160 чалавек[1].

Пасля нападаў прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта звольніў начальніка штаба арміі генерала М’Бембу Мусу Кейту і камандзіра сухапутных войскаў генерала Абдрахаманэ Бэбі[10]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла, што 26 сакавіка накіруе следчую групу на месца злачынства[11]. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта загадаў, каб дагонская міліцыя Dan Na Ambassagou, адказная за напад, была скасавана[8]. Арганізацыя Human Rights Watch таксама абвінаваціла апалчэнне ў тым, што яна нясе адказнасць за масавыя забойствы, хоць кіраўнік атрадаў гэта адмаўляў[2].

Спецыяльны саветнік ААН па папярэджанні генацыду Адама Дыенг заявіў, што ў канфлікце прысутнічае этнічны складнік. Ён нагадаў, што 26 сакавіка 2019 гады 6 дагонаў былі забітыя і яшчэ 20 выкрадзеныя меркавана ўзброенымі прадстаўнікамі фульбэ ў вёсках Уаду і Керэ-Керэ[12][13]. 30 сакавіка прадстаўнікі праваахоўных органаў Малі затрымалі пецярых падазраваных у нападзе на фульбэ, якія самі раней сталі ахвярамі гвалту[14].

Зноскі

  1. а б Hoije, Katarina. Death Toll From Mali Attacks Climbs to 160, Government Says. Bloomberg (26 сакавіка 2019). Праверана 29 March 2019.
  2. а б Ahmed, Baba (25 March 2019). "Militia head refutes his group responsible for Mali massacre". Associated Press. Праверана 29 March 2019.
  3. Diallo, Tiemoko (23 March 2019). "At least 134 Fulani herders killed in central Mali's worst violence yet". Reuters. Праверана 23 March 2019.
  4. Death toll in Mali attack rises to at least 110 (23 сакавіка 2019). Праверана 23 March 2019.
  5. https://www.kommersant.ru/doc/3923720
  6. "Mali: Dozens of civilians killed as farmers and herders clash over land". France 24. 25 June 2018. Праверана 30 March 2019.
  7. а б "Mali attack: More than 130 Fulani villagers killed". BBC News. 24 March 2019. Праверана 24 March 2019.
  8. а б в Insiders Insight: Explaining the Mali massacre. African Arguments (26 сакавіка 2019). Праверана 28 March 2019.
  9. More than 100 Fulani massacred as ethnic and jihadist violence escalates in Mali (англ.). France 24 (23 сакавіка 2019). Праверана 23 March 2019.
  10. Mali sacks top army chiefs, dissolves militia after scores killed. Al Jazeera (24 сакавіка 2019). Праверана 28 March 2019.
  11. UN team to investigate 'horrific' massacre in central Mali (26 сакавіка 2019). Праверана 28 March 2019.
  12. Central Mali: Top UN genocide prevention official sounds alarm over recent ethnically-targeted killings. UN News (28 сакавіка 2019). Праверана 29 сакавіка 2019.
  13. "Six die in Mali attacks". Bamako. Agence France-Presse. 28 March 2019. Праверана 2019-03-29 – via The Daily Star.
  14. AfricaNews. Mali arrests five suspects in killing of 157 villagers (англ.). Africanews. Праверана 30 сакавіка 2019.