Маскоўскае цэнтральнае кальцо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Moskwa Metro Line 14.svg Маскоўскае цэнтральнае кальцо
Маскоўскі метрапалітэн
Электрацягнік ЭС2Г-008 «Ластаўка» на пад'ездзе да платформы
Электрацягнік ЭС2Г-008 «Ластаўка» на пад'ездзе да платформы
Адкрыццё першага ўчастку: 10 верасня 2016
Даўжыня, км: 54
Колькасць станцый: 31
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 5
Наземныя ўчасткі: ёсць

Маскоўскае цэнтральнае кальцо (руск.: Московское центральное кольцо) — від гарадскога грамадскага транспарту ў Маскве, які ўяўляе сабой гарадскую электрычку на Малым кальцы ў структуры Маскоўскай чыгункі, інтэграваную з Маскоўскім метрапалітэнам. На картах Маскоўскага метрапалітэна маршрутная лінія пазначаецца бардовым колерам і лічбай Moskwa Metro Line 14.svg.

Кальцо было пабудавана ў 1908 годзе, да 1934 года, па ім ажыццяўляліся пасажырскія і грузавыя перавозкі, паздней — толькі грузавыя. Адкрыццё пасажырскага руху зноў адбылося 10 верасня 2016 года апасля маштабнай рэканструкцыі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўская акруговая чыгунка (МАЧ) пабудавана вакол Масквы па праекце архітэктара і інжынера П. І. Рашэўскага ў 19031908 гадах. Яе працягласць склала 54 км.

Адлік верст новай чыгункі пачынаўся ад кропкі яе перасячэння з Мікалаеўскай чыгункай, па гадзіннікавай стрэлцы. На дарозе знаходзяцца 14 станцый (усе яны — унікальныя ўзоры маскоўскага мадэрна пачатку ХХ стагоддзя), пабудаваных у адзіным стылі, два прыпыначных пункта (Патыліха каля Мікалаеўскага моста, Ваеннае поле каля Хадынскіх ваенных лагераў) і адзін тэлеграфны пост (Браццава). Усе пасажырскія будынкі размешчаны ўнутры кольцы, з боку цэнтра горада, а таварныя платформы, пакгаузы, станцыйныя шляхі — з вонкавага боку.

Першапачаткова па дарозе перавозіліся не толькі грузы, але і пасажыры, да паслуг якіх былі пабудаваны станцыі-вакзалы (Уладыкіна, Вераб’ёвы Горы, Браццава, Срэбны Бор, Ліхаборы, Ляфортава, Канатчыкава і інш.), частка з якіх захавалася па сенняшні дзень. Да 1917 года МАЧ карысталися толькі рабочыя і служачыя прылеглых да Масвы прадпрыемстваў, нягледзячы на тое, што пасажыраў заўсёды не хапала. Да канца 1920-х раёны, па якіх праходзіць МАЧ, атрымалі надзейныя трамвайныя і аўтобусныя зносины, і ў 1934 годзе пасажырскі рух па кольцы быў закрыты.

У 20082011 гадах ААТ «РЖД» і ўрадам Масквы пры згодзе старшыні ўрада Расіі У. Пуціна было прынята рашэнне рэканструяваць і электрыфікаваць Малое кальцо і пабудаваць на займаемай ім тэрыторыі ў цэнтры Масквы кальцавую пасажырскую лінію гарадской электрычкі[2].

10 верасня 2016 года Маскоўская акруговая чыгунка была ўведзена ў пасажырскую эксплуатацыю[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]