Маскоўская манарэйка
Выгляд
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| Цягнік на эстакадзе. | |
| Адкрыццё першага ўчастку: | 2004 |
| Даўжыня, км: | 4,7 |
| Колькасць станцый: | 6 |
| Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 6 |
| Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 6 |
| Наземныя ўчасткі: | Ёсць |
Маскоўская манарэйка
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маскоўская манарэйка (руск.: Московский монорельс) — трынаццатая лінія Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана ў Паўночна-Усходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы. Цалкам праходзіць па эстакадзе над зямлёй. На картах пазначаецца бэзавым колерам і нумарам
. Кошт праезду такі самы, што і ў Маскоўскім метрапалітэне.
Маршрут ляжыць ад станцыі Ціміразеўская да вуліцы Сяргея Эйзенштэйна. Праходзіць па вуліцы Фанвізіна, перасякае лінію Кастрычніцкай чыгункі, ідзе побач з Тэлецэнтрам па вуліцы Акадэміка Каралёва, выходзіць да Галоўнага, а затым да Паўночнага ўваходу ВДНГ. Па выніках 2014 года манарэйкай карыстаюцца 30 тысяч чалавек у дзень[1].
Станцыі
[правіць | правіць зыходнік]На лініі знаходзіцца 6 станцый.
Зноскі
- ↑ Монорельс будет работать столько же, сколько и метро Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Манарэйка на сайце Маскоўскага метрапалітэна Архівавана 11 лістапада 2014.