Перайсці да зместу

Маскоўскі вакзал (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станцыя
Маскоўскі вакзал
руск.: Московский вокзал
Аператар Расійскія чыгункі[d]
Дата адкрыцця 1851
Код у АСКЧТ 031812
Код у «Экспрэс-3» 2004001
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі вакзал (руск.: Московский вокзал, да 1924 — Мікалаеўскі, да 1930 — Кастрычніцкі) — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Галоўны, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на плошчы Паўстання, 2.

Будынак узведзены ў 1851 годзе па праекце архітэктара К. А. Тона, з’яўляецца ідэнтычным з пабудаваным ім жа будынкам Мікалаеўскага вакзала ў Маскве (цяпер — Ленінградскі вакзал). Першым начальнікам вакзала стаў М. І. Міклуха. У 1950—1952 і 1967 гадах па праекце архітэктара У. І. Кузняцова памяшканні вакзала перабудаваныя, фасад захаваны. У пачатку 2000-х гадоў вакзал быў адрэстаўраваны і абсталяваны аўтаматызаванай сістэмай кантролю аплаты праезду пасажырамі прыгарадных цягнікоў.

Будынак вакзала круглы ў плане, размешчаны па даўжыні ўздоўж усёй плошчы Паўстання. Па перыметры фасада цягнецца невысокая каланада, якая мае некалькі ўваходаў у будынак вакзала, у сярэдзіне будынка зверху маецца вежа з усталяванымі на ёй гадзінамі і сцягам. З боку Лігаўскага праспекта ў будынак вакзала ўбудаваны вестыбюль станцыі метро «Плошча Паўстання». Да 2004 года фасад быў пафарбаваны ў светлы зялёна-бірузовы колер, затым быў перафарбаваны ў жоўта-пясочны колер, што, аднак, не паўплывала на знешняе аблічча вакзала і плошчы.

З Маскоўскага вакзала цягнікі адпраўляюцца ў паўднёвым, усходнім і часткова заходнім накірунках. Па стане на 2020 год з вакзала адпраўляліся скорыя і пасажырскія цягнікі ў Маскву, на поўдзень Расіі, у Крым, Бранск, Баку, Паволжа і інш.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810505000аб'ект № 7810505000