Масцілавічы
Вёска
Масцілавічы
|
Масці́лавічы[1] (трансліт.: Mascilavičy, руск.: Мостиловичи) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Кухчыцкага сельсавета.
Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ліскаўскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Тучанскага сельсавета[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле беларускага савецкага географа В. Жучкевіча, назва "Масцілавічы" ад асновы "мост" і значыла "жыхары каля маста"[4].
Але адпачатная форма назвы вёскі, як паказваюць яшчэ даваенныя старыя карты, — "Маствілавічы".
У Літоўскай Метрыцы ў сярэдзіне XV стагоддзя якраз у Клецкім павеце згадваецца сяло, якое адпісваецца "Андрушку Маствілавічу", а раней належыла "Валібуту" і "Алізару Аляхновічу":
"У Клецку. Што дали есмо Ондрушку Моствиловичу село Олизарово Олехновича" (1441),"Перво сего дали были есмо пану Ондрушку Моствиловичу у Клецкомъ повете село, што Волибутъ держалъ и Олизар" (1456)[5].
Праз стагоддзе тут сама ў Клецкім павеце згадваецца "сяло Маствілавічы" і "Андрэй Янавіч Маствела" (Mostwielo)[6].
Бліжэй да цяперашняй літоўскай мяжы, ля Ашмянаў - в.Маствілішкі (літ. Mastviliškės). Якраз сярод ашмянскіх баяраў у Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваюцца “Кгабриал Моствилович", "Миколаи Моствилович”[7]. У тым жа XVI ст. засведчаныя заходнелітоўскія, жамойцкія тапонімы Маствілы, Маствілішкі[8]. Ёсць сучаснае літоўскае прозвішча Mastvilà (мяркуецца ад двухасноўнага імені)[9].

Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Васілевіч Кухарэнка (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 243.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. С. 43.
- ↑ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 546, 550.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.
- ↑ И. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. Вильна, 1888. С. 195-196.
- ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=d3e92ca8be85ba35294459a14a962ed6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх