Тучанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тучанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Туча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 530
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ту́чанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Туча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Межнаслабодскі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Межная Слабада. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. 26 лютага 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Туча, сельсавет перайменаваны ў Тучанскі, у склад сельсавета з Ліскаўскага сельсавета перададзены вёскі Дунайчыцы, Масцілавічы, Рудкі, з Бабаевіцкага сельсавета — вёска Янавічы, з Грыцэвіцкага сельсавета — вёска Стралкава[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 21 студзеня 2004 года ў склад Красназвёздаўскага сельсавета перададзены вёскі Стралкава і Янавічы[2]. 28 снежня 2007 года скасаваны вёскі Навінкі і Панач-Мураванка[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Галынкаўскага (3 населеныя пункты: Бабічы, Карацк, Межная Слабада) і Кухчыцкага (5 населеных пунктаў: Дунайчыцы, Масцілавічы, Рудкі, Траццякі, Туча) сельсаветаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1530 чалавек[5], з іх 96,7 % — беларусы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 января 2004 г. № 47 Об изменении границ Тучанского и Краснозвездовского сельсоветов Клецкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2021. Праверана 18 красавіка 2019.
  3. Решение Клецкого районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 50 Об упразднении сельских населенных пунктов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 18 красавіка 2019.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.