Перайсці да зместу

Маствілішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маствілішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 177 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231116
Аўтамабільны код
4
Маствілішкі на карце Беларусі ±
Маствілішкі (Беларусь)
Маствілішкі
Маствілішкі (Гродзенская вобласць)
Маствілішкі

Мастві́лішкі[1] (трансліт.: Mastviliški, руск.: Моствилишки) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Mast-vil'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Mast- i Vil-.

Назва вёскі пайшла ад пана Войцеха Маствілы, які валодаў гэтымі мясцінамі з 1620 года. У 1747 годзе тагачасныя ўладальнікі Ежы Баранэк і яго жонка Тэрэза (з Прушынскіх) падаравалі фальварак базыльянскаму кляштару ў Барунах. Але ў 1795 годзе Масцвілішкі (ці толькі іх частка) адзначаюцца як уласнасць ашмянскага рэгента Ануфрыя Масевіча.

У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Маствілішкаўскага сельсавета. Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[2], да 12 лістапада 1973 года — у склад Куцавіцкага сельсавета.

  • Капліца. У 1795 годзе была збудавана капліца ад ашмянскай парафіі, якая была скасавана падчас рэпрэсій пасля паўстання 1863 года, а праз тры гады і ўвогуле разабрана. Новая капліца паўстала ў 1996 годзе, пад яе быў прыстасаваны будынак былой пустуючай школы. Капліцу пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч 15 лістапада 1997 года[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Масцві́лішкі
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Ашмяны (капліцы)