Махавік (род грыбоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махавікі

Польскі грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xerocomus Quél., 1887


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5385
EOL  6371658
MB  18763

Махавік, Казляк[1] (Xerocomus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізісгая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на зломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 5 відаў: махавік зялёны, ці заечы баравік (Xerocomus subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (Xerocomus badius), махавік паразітны (Xerocomus parasiticus), махавік стракаты, ці чырвоны, або казляк (Xerocomus chrysenteron), махавік чырванеючы (Xerocomus rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомыя.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]