Махамад Рэза Захедзі
| Махамад Рэза Захедзі | |
|---|---|
| перс.: محمدرضا زاهدی | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 жніўня 1961 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 1 красавіка 2024[1][2] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Іран |
| Род войскаў | Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі |
| Званне | генерал-маёр |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Махамад Рэза Захедзі (англ.: Mohammad Reza Zahedi; 2 лістапада 1960 — 1 красавіка 2024) — іранскі военачальнік, брыгадны генерал[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе ўступіў у Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). У час ірана-іракскай вайны служыў афіцэрам сярэдняга звяна. З 1983 па 1986 год узначальваў 44-ю дывізію «Камар Бені Хашым», з 1986 па 1991 год — 14-ю дывізію «Імам Хусейн». З 2005 па 2008 год быў камандуючым сухапутнымі войскамі КВІР. Адначасова ўзначаліў базу «Тар-Алах», якая адказвала за бяспеку іранскай сталіцы Тэгеран. З 2008 па 2017 год камандаваў атрадам «Кудс» у Сірыі і Ліване[4].
Быў забіты ў выніку ізраільскага авіяўдара па консульстве Ірана ў Дамаску[5][6]. На момант сваёй смерці займаўся каардынацыяй дзеянняў падтрымоўваных Іранам ваенізаваных арганізацый, такіх як «Хезбала» і ХАМАС, супраць Ізраіля[7].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Яго імя было ўключана ў так званы «чорны спіс» ААН з 15 высокапастаўленых ваенных і палітычных дзеячаў Ірана, якія падазраюцца ў датычнасці да распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграм Тэгерана, і якім забаронены выезд за межы краіны[8].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б إعلام إيراني: مقتل محمد رضا زاهدي القيادي في فيلق القدس في سوريا ولبنان بالغارة على المزة — Al Jadeed, 2024. Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Israel kills three prominent Iranian military commanders at the ambassador’s residence in Damascus — El País, 2024.
- ↑ При ударе Израиля по консульству Ирана в Сирии погиб генерал КСИР (руск.). РБК (1 красавіка 2024). Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ سردار محمدرضا زاهدی که بود؟ (перс.). خبرگزاری مهر | اخبار ایران و جهان | Mehr News Agency (1 красавіка 2024). Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Iran says Israel bombs its embassy in Syria, kills commanders. Reuters. Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Israeli airstrike on Iran consulate in Syria kills six including IRGC commander. The Guardian [брытанская англійская]. 2024-04-01. 0261-3077. Праверана 2024-04-01.
- ↑ Mohammad Reza Zahedi: who was the Iranian commander killed in an Israeli strike in Syria?. The Guardian [брытанская англійская]. 2024-04-02. 0261-3077. Праверана 2024-04-06.
- ↑ Резолюция 1747 (2007), принятая Советом Безопасности на его 5647-м заседании 24 марта 2007 года (руск.)(недаступная спасылка). Международный Люксембургский форум по предотвращению ядерной катастрофы (24 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2024. Праверана 1 красавіка 2024.