Маха Вачыралангкорн
Маха Вачыралангкорн (тайск.: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3], нар. 28 ліпеня 1952) — кароль Тайланда з дынастыі Чакры, абвешчаны 29 лістапада 2016 года, але пакуль яшчэ не каранаваны. Адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта, які памёр 13 кастрычніка 2016 года. Каранацыя Рамы X адбудзецца толькі пасля пахавання яго бацькі, крэмацыя якога можа адбыцца не раней, чым восенню 2017 года[4].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1972 года поўны тытул — Самдэт Пхра Барома Орасатхірат Чао Фан Маха Ватчыралангкорн Саям Макутрачакуман (тайск. สมเด็จพระบรมโอรสาธิราช เจ้าฟ้ามหาวชิราลงกรณ สยามมกุฎราชกุมาร — Яго каралеўская высокасць кронпрынц Маха Вачыралангкорн, наследнік прастола).
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым быў адпраўлены на навучанне ў Вялікабрытанію і Аўстралію. У 1976 годзе скончыў каралеўскі ваенны каледж у Канберы (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю ваеннага лётчыка.
Служыў у якасці афіцэра штаба ў Кіраўніцтве ваеннай разведкі, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёна, потым палка асабістай гвардыі караля.
У 1970-х гадах у складзе лётнага палка ваяваў на поўначы Тайланда супраць камуністычных паўстанцаў і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях супраць в’етнамскіх партызан ля межаў Камбоджы.
З’яўляецца кваліфікаваным ваенным лётчыкам і пілотам верталёта.
Абвешчаны каралём Тайланда 29 лістапада 2016 года.
Кароль Тайланда[правіць | правіць зыходнік]
Кароль Пхуміпон Адульядэт прызначыў свайго адзінага сына наследнікам прастола спецыяльным дэкрэтам ад 28 снежня 1972 года. Ён стаў першым з 1935 года каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідол (гады праўлення: 1935—1946) — у Германіі.
Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 года Маха Вачыралангкорн стаў наступным каралём Тайланда[4]. Наследны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэнні яго каралём, каб захаваць жалобу. Прэм Цінсуланон быў рэгентам Тайланда[5] да 29 лістапада, калі Маха Вачыралангкорн быў абвешчаны каралём[4]. Каранацыя Рамы X чакаецца восенню 2017 года[4].
Сярод іншых прэтэндэнтаў на прастол некаторымі крыніцамі называлася дачка караля Рамы IX — прынцэса Маха Чакры Сірындхорн . Па супярэчлівых паведамленнях СМІ, незразумела, ці дазваляе Канстытуцыя краіны перадаць трон жанчыне[6][7][8].
Зноскі
- ↑ Maha Vajiralongkorn // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maha Vajiralongkorn // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вымаўленне імя, Jim Tedder, Voice of America
- ↑ а б в г "В Таиланде провозгласили нового короля". ТАСС. Праверана 2016-11-29.
- ↑ "Profile: Thai regent Prem Tinsulanonda" [англійская]. BBC. 15 October 2016. Праверана 2016-10-27.
- ↑ Каралевы не будзе: трон у Тайландзе можа заняць толькі мужчына, 13 кастрычніка 2016: "так як па канстытуцыі манархам краіны можа быць толькі мужчына.
- ↑ Канстытуцыя Каралеўства Тайланд ад 24 жніўня 2007 года (недействующая рэдакцыя) — Артыкул 23 — "…З гэтай мэтай можа быць прадстаўлена імя прынцэсы.
- ↑ Чарнавік рэдакцыі 2016 года Архівавана 16 жніўня 2016., неафіцыйны пераклад на англійскую: "Section 21 .
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Handley, Paul M. (2006). The King Never Smiles. Yale University Press.
- Thai king's death: Who holds power now? (16 кастрычніка 2016). Праверана 16 кастрычніка 2016.
- Crown Prince Maha Vajiralongkorn / Globalsecurity.org (англ.)(англ.)
- Каралі тайландскія
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Тайландзе
- Выпускнікі ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
- Кавалеры ордэна Дзевяці камянёў
- Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
- Кавалеры іарданскага ордэна Адраджэння
- Кавалеры карэйскага ордэна «За дыпламатычныя заслугі»
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Заслуг (Эквадор)
- Асобы
- Палітыкі XXI стагоддзя