Перайсці да зместу

Мацвей Уладзіслававіч Дукса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мацвей Дукса
Поўнае імя Мацвей Уладзіслававіч Дукса
Нарадзіўся 8 красавіка 2003(2003-04-08)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2018—2019 Беларусь Дынама (Брэст)
2019 Беларусь Смаргонь
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Смаргонь 74 (14)
2024— Беларусь Дынама (Брэст) 7 (0)
2024— →  Беларусь Смаргонь
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2024.

Мацвей Дукса (нар. 8 красавіка 2003, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі брэсцкага «Дынама», у 2019 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выхадзіў на замену. З пачатку 2021 года, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а з лета пачаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2). У сезоне 2022 у якасці іграка асновы дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а ў 2023 годзе з 8 галамі і 7 галявымі перадачамі стаў найлепшым бамбардзірам і асістэнтам «Смаргоні» ў сезоне.

У студзені 2024 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[3]. У складзе брэсцкай каманды стаў выхадзіць на замену. У ліпені 2024 года на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[4].

  • У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2020Д2Смаргонь221
2021Д1Смаргонь60
2022Д2Смаргонь185
2023Д1Смаргонь288
2024 (1)Д1Дынама70
  1. 1 2 Matvey Dukso // Transfermarkt — 2000.
  2. ↑ https://pressball.by/players/football/1568/
  3. ↑ Матвей Дуксо перешел из "Сморгони" в брестское "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  4. ↑ Матвей Дуксо вернулся в "Сморгонь" (руск.). football.by (22 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.