Альберт Аляксандравіч Міхайлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Альберт Міхайлаў
Поўнае імя Альберт Аляксандравіч Міхайлаў
Нарадзіўся 15 кастрычніка 2002(2002-10-15)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Смаргонь 2 (0)
2021—2022 Беларусь Энергетык-БДУ 2 (0)
2022   Беларусь Ліда 16 (5)
2023 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 29 (10)
2024— Беларусь Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.

Альберт Міхайлаў (нар. 15 кастрычніка 2002, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 2020 года гуляў за «Смаргонь» у Першай лізе, а ў пачатку 2021 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ», дзе стаў выступаць за дубль. У канцы 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. 28 лістапада 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча апошняга тура супраць «Іслачы» (4:0).

У чэрвені 2022 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[2], дзе рэгулярна з’яўляўся на полі. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2022 года стаў трэніравацца з «Энергетыкам-БДУ»[3].

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Віцебску», а пасля далучыўся да «Арсенала», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. У лютым 2024 года перайшоў у «Смаргонь»[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 Д2 Смаргонь Беларусь 2 0
2021 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 1 0
2022 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 1 0
2022 (2) Д2 Ліда Беларусь 16 5
2023 Д2 Арсенал Беларусь 29 10

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://web.archive.org/web/20211203222052/https://www.pressball.by/footballstat/albert_mikhailov/
  2. Альберт Михайлов уходит в аренду (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (29 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2022.
  3. Команда вышла из отпуска (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (8 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2022. Праверана 10 снежня 2022.
  4. Альберт Михайлов и Павел Сушков подписали контракты с дзержинским "Арсеналом" (руск.). football.by (21 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Экс-нападающий "Арсенала" вернулся в "Сморгонь" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.