Мацей Пранчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Пранчынскі
Дата нараджэння 1750
Месца нараджэння Беласток
Дата смерці 1799
Грамадзянства
Прафесія танцор
Тэатр прыдворны тэатр гетмана Браніцкага ў Беластоку, Варшаўскі тэатр балета, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі тэатр Сапегаў, Шклоўскі тэатр Зорыча

Мацей Пранчы́нскі — танцоўшчык і балетмайстар 2-й паловы 18 стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Беласток. Вучань А. Пуціні.

У 17651772 гадах танцоўшчык прыдворнага тэатра гетмана Браніцкага ў Беластоку, у 17741776 гадах у Варшаўскім тэатры балета. Як балетмайстар пераклаў для Варшаўскай сцэны балеты «Дыяна і Эндыміён», «Сідней і Сілы», «Паляванне Генрыха IV».

У 1777 годзе выступаў у Слонімскім тэатры Агінскага.

У 17801785 гадах танцоўшчык і балетмайстар прыдворных тэатраў Сапегаў у Ружанах1784 годзе паставіў балет «Літасцівасць Ціта») і Дзярэчыне.

У 17941795 гадах дырэктар трупы ў Вільні.

У 17951798 выступаў у прыдворным Шклоўскім тэатры Зорыча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]