Мацьё Араскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацьё Араскі
Matyas z Arrasu.jpg
Дата нараджэння: каля 1290
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1352[2][3][4]
Месца смерці:
Месца пахавання:
Commons-logo.svg Мацьё Араскі на Вікісховішчы
Аркадны паверх сабора Святога Віта, збудаваны ў часы Маціяша Араскага.
Хор сабора Святога Віта. Капліцы па крузе пабудаваныя Маціяшам з Араса.

Мацьё (Ма́ціяш) з Ара́са (чэшск.: Matyáš z Arrasu; фр.: Mathieu d'Arras; * 1290 у Арасе, Францыя; † 1352 у Празе) — французскі архітэктар і будаўнік, які працаваў у Багеміі.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Маціяш з Араса — прадстаўнік познегатычнай французскай архітэктуры. Ён быў архітэктарам пры папскім двары ў Авіньёне, калі яго па рэкамендацыі мараўскага маркграфа (а пазней імператара) Карла IV у 1344 годзе запрасіў у Прагу кароль Іаан Люксембургскі дзеля будаўніцтва Сабора Святога Віта па ўзоры сабораў у Нарбоне і Радэзе.

Першы камень быў закладзены 21 лістапада 1344 года. За наступныя восем гадоў, да самай сваёй смерці, Маціяш пабудаваў аркаднае завяршэнне хора, крытую галерэю, пяць капліц і ўсю ўсходнюю частку доўгага хора.

У 1348 годзе ён пачаў будаваць крэпасць Карлштэйн для Карла IV.

Пераемнікам Маціяша ў якасці дойліда Сабора Святого Віта быў Петэр Парлер.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12284260X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Mathieu d'Arras // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Matthias of Arras // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mathieu d'Arras // AGORHA Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12284260X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Václav Mencl: Česká architektura doby lucemburské. Sfinx, Prag 1948.
  • Jaroslav Pešina (Red.): České umění gotické 1350—1420. Academia, Prag 1970.
  • Václav Mencl: Poklasická gotika jižní Francie a Švábska a její vztah ke gotice české. In: Umění. 19, 1971, ISSN 0049-5123, S. 217—254.
  • Anežka Merhautová (Hrsg.): Katedrála sv. Víta v Praze. K 650. výročí založení. Academia, Prag 1994, ISBN 80-2000189-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]