Мацільда (фільм, 2017)
| Мацільда | |
|---|---|
| | |
| Жанры | гістарычная драма[d], рамантычны фільм і драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | ТПО Рок |
| Працягласць | 109 хв. |
| Бюджэт |
$ 25 000 000 (814 000 000 рублёў)[1] |
| Зборы | 254 719 479 рублёў[2] |
| Краіна |
|
| Мова | руская |
| Год | 2017 |
| IMDb | ID 4419196 |
| Афіцыйны сайт | |
«Мацільда» — расійскі мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля. Жанр: гістарычная меладрама, якая распавядае аб адносінах балерыны Мацільды Кшасінскай і цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча.

Слоган фільма: «Таямніца дома Раманавых».
Запланаваны выхад фільма стаў прадметам грамадскага канфлікту, які разгарэўся з лістапада 2016 года. Складовымі часткамі канфлікту з’яўляюцца жорсткая палеміка, спробы забароны фільма, пагрозы кінапракатчыкам і падпалы кінатэатраў у шэрагу гарадоў Расіі.
Прэм’ера фільма адбылася 23 кастрычніка 2017 года ў Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу.
У Беларусі фільм выйшаў у шырокі пракат 26 кастрычніка 2017 года. Праблемы з пракатам узніклі ў Магілёўскай вобласці, дзе экспертная камісія Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» абмежавала яго з улікам шматлікіх зваротаў і таго, што «Магілёўская вобласць — асаблівая для царскай сям’і». Карціну Учыцеля паказалі толькі ў адным кінатэатры Магілёва — «Кастрычніку», які не ўваходзіць у структуру «Кінавідэапраката», і адным кінатэатры Бабруйска — «Таварыш»[3].
Зноскі
- ↑ Олег Усков. Императора Николая II сыграл актер, известный по откровенным ролям. Российская газета (28 студзеня 2016). Праверана 4 лістапада 2016.
- ↑ Зборы: Мацільда // ekinobilet.fond-kino.ru
- ↑ Прокат «Матильды» в Могилеве ограничили из-за «царской семьи».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 13 верасня 2017.