Перайсці да зместу

Маціяс Платцэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маціяс Платцэк
ням.: Matthias Platzeck
член бундэстага Германіі[d]
3 кастрычніка 1990 — 20 снежня 1990
бургамістр[d] (Патсдам)
1998 — 2002
Папярэднік Horst Gramlich[d]
Пераемнік Jann Jakobs[d]
member of the Volkskammer[d]
18 сакавіка 1990 — 2 кастрычніка 1990
старшыня бундэсрата Германіі[d]
1 лістапада 2004 — 31 кастрычніка 2005
Папярэднік Dieter Althaus[d]
Пераемнік Peter Harry Carstensen[d]
старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі[d]
15 лістапада 2005 — 10 красавіка 2006
Папярэднік Франц Мюнтэрферынг
Пераемнік Kurt Beck[d]
2-і Minister-President of Brandenburg[d]
26 чэрвеня 2002 — 28 жніўня 2013
Папярэднік Manfred Stolpe[d]
Пераемнік Дытмар Войдке[d]
member of the Landtag of Brandenburg[d]
26 кастрычніка 1990 — 30 верасня 1992
Пераемнік Carmen Kirmes[d]
member of the Landtag of Brandenburg[d]
13 кастрычніка 2004 — 21 кастрычніка 2009
member of the Landtag of Brandenburg[d]
21 кастрычніка 2009 — 8 кастрычніка 2014

Нараджэнне 29 снежня 1953(1953-12-29)[1][2][…] (70 гадоў)
Імя пры нараджэнні ням.: Matthias Platzeck
Бацька Hans Platzeck[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень дыплом[d] (1979)
Узнагароды
ордэн Дружбы Вялікі крыж з зоркай і плечавай стужкай ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Order of Merit of Brandenburg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маціяс Платцэк (ням.: Matthias Platzeck; нар. 29 снежня 1953, Патсдам) — нямецкі палітык, прадстаўнік СДПГ, прэм’ер-міністр Брандэнбурга з 26 чэрвеня 2002 года па 28 жніўня 2013 года.

Нарадзіўся ў сям’і ўрача, скончыў Універсітэт Ільменаў у 1978 годзе па спецыяльнасці «біямедыцынская кібернетыка», пасля чаго працаваў у Інстытуце гігіены ў Карл-Маркс-Штаце і ў бальніцы Бад-Фраенвальдэ, а ў 1982 годзе ўзначаліў дэпартамент экалагічнай гігіены ў гігіенічным агенцтве ў Патсдаме. У маі 1989 года Маціяс Платцэк уступіў у ЛДПГ, але неўзабаве выйшаў з партыі. У 1989 годзе Платцэк стаў адным з заснавальнікаў экалагічнай арганізацыі ARGUS, якая ўвайшла ў склад асацыяцыі «Зялёная ліга» (ням.: Grüne Liga), ад якой у лютым-чэрвені 1990 года ўваходзіў у склад урада ГДР як міністр без партфеля, а таксама быў выбраны ў Народную палату, дзе стаў парламенцкім сакратаром Альянсу 90. У кастрычніку 1990 года Платцэк быў выбраны ад гэтай партыі ў ландтаг Брандэнбурга і ў 19901998 гадах займаў пасаду міністра па справах навакольнага асяроддзя. Пасля аб’яднання экалагістаў ФРГ у адну партыю ў 1993 годзе Платцэк не ўвайшоў у яе склад і далучыўся ў 1995 годзе да СДПГ. У 1998 годзе Платцэк быў выбраны мэрам Патсдама, а ў 2000 годзе — главой зямельнага аддзялення СДПГ, у 2002 годзе змяніўшы Манфрэда Штольпэ на пасадзе главы ўрада Брандэнбурга, сфарміраваўшы кааліцыю з ХДС.

У 20042005 гадах Платцэк быў старшынёй бундэсрата. У лістападзе 2005 года пасля няўдалых парламенцкіх выбараў Платцэк стаў новым старшынёй СДПГ, але з-за ўзмацнення глухаты ўжо ў красавіку 2006 года падаў у адстаўку.

29 ліпеня 2013 года Платцэк заявіў пра сваю адстаўку з усіх пасад, які ён займаў, па стане здароўя з 28 жніўня 2013 года. На пасаду прэм’ер-міністра Брандэнбурга ён прапанаваў кандыдатуру Дзітмара Войдке.

Увосень 2014 года Платцэк выступіў з заявай, у якой выказаў сумнеў, што Усход Украіны вернецца пад кантроль Кіева, а таксама заклікаў Захад прызнаць далучэнне Крыма да Расіі[4].

Зноскі