Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з СДПГ)
Jump to navigation Jump to search
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі
Sozialdemokratische Partei Deutschlands
Лагатып
Лідар: Марцін Шульц
Дата заснавання: 23 мая 1863
Штаб-кватэра: Берлін
Ідэалогія: Сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал: Сацыялістычны Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі: Партыя Зялёных
Колькасць членаў: 472 469 (2013)
Месцаў у Бундэстагу:
193 / 630
Месцаў у Еўрапарламенце:
23 / 99
Персаналіі: члены партыі ў катэгорыі (16 чал.)
Сайт: spd.de
Commons-logo.svg Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі на Вікісховішчы

Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (ням.: Sozialdemokratische Partei Deutschlands) — адна з двух буйнейшых палітычных партый Германіі.

Дзве сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя (ням.: Allgemeiner Deutscher Arbeiterverein) і Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі (ням.: Sozialdemokratische Arbeiterpartei Deutschlands), былі створаны ў 1863 і 1869, а ў 1875 яны аб'ядналіся. У сучасным выглядзе партыя існуе з 1890 года. Пасля 1933 года партыя партыя дзейнічала падпольна. Пасля 1945 года ў ГДР партыя была аб'яднана з іншымі левымі партыямі ў Сацыялістычную адзіную партыю Германіі; у ФРГ партыя стала адной з двух вядучых палітычных сіл краіны разам з Хрысціянска-дэмакратычным саюзам.

4 канцлераў Веймарскай рэспублікі (Фрыдрых Эберт, Філіп Шэйдэман, Густаў Баўэр i Герман Мюлер), 3 канцлераў Германіі ФРГ (Вілі Брант, Гельмут Шміт і Герхард Шродэр) і 3 прэзідэнта (Фрыдрых Эберт (Веймарская рэспубліка), Густаў Хайнэман і Ёханэс Раў) былі прадстаўнікамі СДПГ.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]