Мацьё Араскі
Мацьё Араскі | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1290 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1352[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працаваў у гарадах | Авіньён[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацьё (Ма́ціяш) з Ара́са (чэшск.: Matyáš z Arrasu; фр.: Mathieu d'Arras; * 1290 у Арасе, Францыя; † 1352 у Празе) — французскі архітэктар і будаўнік, які працаваў у Багеміі.
Жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Маціяш з Араса — прадстаўнік познегатычнай французскай архітэктуры. Ён быў архітэктарам пры папскім двары ў Авіньёне, калі яго па рэкамендацыі мараўскага маркграфа (а пазней імператара) Карла IV у 1344 годзе запрасіў у Прагу кароль Іаан Люксембургскі дзеля будаўніцтва Сабора Святога Віта на ўзор сабораў у Нарбоне і Радэзе.
Першы камень быў закладзены 21 лістапада 1344 года. За наступныя восем гадоў, да самай сваёй смерці, Маціяш пабудаваў аркаднае завяршэнне хора, крытую галерэю, пяць капліц і ўсю ўсходнюю частку доўгага хора.
У 1348 годзе ён пачаў будаваць крэпасць Карлштэйн для Карла IV.
Пераемнікам Маціяша ў якасці дойліда Сабора Святого Віта быў Петэр Парлер.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12284260X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Mathieu d'Arras // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mathieu d'Arras // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Václav Mencl: Česká architektura doby lucemburské. Sfinx, Prag 1948.
- Jaroslav Pešina (Red.): České umění gotické 1350—1420. Academia, Prag 1970.
- Václav Mencl: Poklasická gotika jižní Francie a Švábska a její vztah ke gotice české. In: Umění. 19, 1971, ISSN 0049-5123, S. 217—254.
- Anežka Merhautová (Hrsg.): Katedrála sv. Víta v Praze. K 650. výročí založení. Academia, Prag 1994, ISBN 80-2000189-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мацьё з Араса на Вікісховішчы |