Перайсці да зместу

Мачаточнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мачаточнік

1. Мочавыдзяляльная сістэма чалавека: 2. нырка 3. нырачная лаханка 4. мачаточнік 5. мачавы пузыр 6. мочаспускальны канал.

7. наднырачнік
Сасуды: 8. нырачная артэрыя і вена 9. ніжняя полая вена 10. брушная аорта 11. агульная падуздышная артэрыя і вена

Іншае: 12. печань 13. тоўстая кішка 14. таз
Лацінская назва ureter
Кровазабеспячэнне верхняя пузырная, похвавая артэрыя, мачаточнікавыя галіны нырачнай артэрыі
Прэкурсор зародак мачаточніка
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мачаточнікі — парныя вывадныя пратокі нырак у пазваночных жывёл і чалавека, якія адводзяць мачу ў мачавы пузыр або клааку. Адрозніваюць 3 тыпы мачаточнікаў адпаведна 3 тыпам нырак. Мачаточнікі пранефраса (першаснанырачныя каналы) у паслязародкавым перыядзе функцыянуюць у кругларотых і адкрываюцца ў мочапалавы сінус; мачаточнікі мезанефраса (першасныя, ці вольфавы каналы) — у рыб і земнаводных; метанефраса (другасныя) — у паўзуноў, птушак, млекакормячых.

У чалавека мачаточнікі размешчаны ў забрушыннай прасторы і ў малым тазе, маюць форму трубкі са звужэннямі і расшырэннямі; злучаюць нырачную лаханку з мачавым пузыром. Сценка мачаточнікаў мае 3 абалонкі: унутраную (слізістая, высланая пераходным эпітэліем), сярэднюю (забяспечвае рух мачы ў мачавы пузыр пры любым становішчы цела) і вонкавую.