Маўзалей Канстанцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фасад
Мазаічная столь.

Маўзалей Канстанцыі — круглы маўзалей дыяметрам 29 метраў, пабудаваны ў IV ст. на ўсходняй ускраіне Рыма як месца спачынку дачкі Канстанціна Вялікага — Канстанціны. Яна была пасля прылічана да ліку святых, а маўзалей у 1254 г. быў ператвораны ў царкву, прысвечаную яе імю (італ.: Santa Costanza).

Пры рэстаўрацыі храма ў 1620 годзе масіўны парфіравы саркафаг Канстанціны быў перамешчаны ў папскі збор старажытнасцяў у музей Пія-Клімента, у Ватыкане. Галоўным скарбам маўзалея цяпер з'яўляюцца мазаікі IV ст., якія ўяўляюць карціну прыстасавання паганскай эстэтыкі для хрысціянскіх задач.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]