Базіліка Касьмы і Даміяна
Славутасць | |
Базіліка Казьмы і Дзям'яна | |
---|---|
Santi Cosma e Damiano | |
![]() У апсідзе захоўваецца цудоўная мазаіка VI ст. з выявай другога прышэсця Хрыста. | |
41°53′31,19″ пн. ш. 12°29′14,63″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Рым |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | early Christian art and architecture[d] |
Дата заснавання | V стагоддзе |
Сайт | cosmadamiano.com |
![]() |
Базіліка Казьмы і Дзям'яна (Santi Cosma e Damiano, Санці-Косма-э-Даміяна) — старажытная хрысціянская царква ў Рыме, на форуме Веспасіяна.
Пасля таго, як Амаласунта, дачка остгоцкага караля Тэадорыха, у 527 г. падарыла Папе Феліксу IV форумскую бібліятэку з язычніцкім храмам Ромула (Ромулам клікалі сына імператара Максенцыя), Папа распарадзіўся аб'яднаць абодва будынкі і, у процівагу культу Кастара і Полукса, які квітнеў у гэтай частцы Рыма, асвяціў храм у памяць грэчаскіх братоў Казьмы і Дзям'яна. У 1632 г. Папа Урбан VIII настаяў на тым, каб узровень падлогі быў падняты на сем метраў.
Падчас рэстаўрацыйных прац 1947 г. навукоўцы прыйшлі да высновы, што храм Ромула, пабудаваны ў кіраванне Максенцыя, — найбольш старажытнае захаванае язычніцкае свяцілішча на тэрыторыі Рыма, нароўні з Пантэонам. Яшчэ ў VIII ст. да н.э. на гэтым месцы існаваў прымітыўны храм Юпітэра, адзін з самых ранніх у Рыме.
Тытулярная царква
[правіць | правіць зыходнік]Царква Святых Казьмы і Дзям'яна з'яўляецца тытулярнай дыяконіяй, кардыналам-дыяканам з тытулярнай дыяконіяй Святых Казьмы і Дзям'яна і кардыналам-святаром з тытулам царквы з 22 лютага 2014 года з'яўляецца італьянскі кардынал Беньяміна Стэла.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Касьмы і Даміяна