Тэмп’ета
Славутасць | |
Тэмп’ета | |
---|---|
| |
41°53′20″ пн. ш. 12°27′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Высокі Рэнесанс[d] |
Архітэктар | Даната Брамантэ |
Дата заснавання | 1500-я |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэмп’ета (Tempietto; літар. «храмік») — асобна стаячая капліца-ратонда, збудаваная Брамантэ па заказе іспанскіх манархаў Фердынанда і Ізабелы на рымскім узгорку Янікул у 1502 г. Гэта была першая праца міланскага архітэктара ў Рыме, і яна стала сапраўднай сенсацыяй. Упершыню перад рымлянамі паўстаў твор высокага Адраджэння: нягледзячы на мініяцюрныя памеры, дакладны падбор прапорцый робіць Тэмп’ета злучным, грацыёзным і велічным.
Тэмп’ета ўваходзіць у склад культавага комплексу Сан-П’етра-ін-Манторыа (San Pietro in Montorio), збудаванага ў Трастэверэ на месцы, дзе меркавана быў раскрыжаваны апостал Пётр. У інтэр’еры — «Хвастанне» і «Ператварэнне» Себасцьяна дэль П’ёмба (якому дапамагаў у працы сам Мікеланджэла), вялікі плафон Вазары і магіла легендарнай Беатрычэ Чэнчы. Апошняя буйная праца Рафаэля, «Ператварэнне», была перанесена з храма ў Ватыкан у 1797 г. Узвядзеннем капэлы Раймондзі кіраваў у 1640 г. Берніні.
Тытулярная царква
[правіць | правіць зыходнік]Царква Сан-П’етра-ін-Манторыа з’яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Сан-П’етра-ін-Манторыа з 1 сакавіка 2008 года, з’яўляецца амерыканскі кардынал Джэймс Фрэнсіс Стэфард.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэмп’ета