Санта-Марыя-ін-Арачэлі
| Царква | |
| Санта-Марыя-ін-Арачэлі | |
|---|---|
| Santa Maria in Aracoeli | |
| Фасад храма | |
| 41°53′38″ пн. ш. 12°29′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Рым |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль і гатычная архітэктура |
| Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі (італ.: Santa Maria in Aracoeli) — царква Дзевы Марыі, якая знаходзіцца на вяршыні Капіталійскага ўзгорка ў Рыме. У сілу свайго цэнтральнага месцазнаходжання гуляла выключную ролю ў жыцці сярэднявечнага Рыма.


Да IX стагоддзя на месцы базілікі быў кляштар, які трымаўся грэчаскага абраду. Цяперашні храм быў складзены з абломкаў антычных будынкаў бернардзінцамі і францысканцамі. У разгар Чорнай смерці XIV стагоддзя народны трыбун Кола дзі Рыенца ўрачыста адкрыў манументальную лесвіцу з 124 прыступак, якая вядзе да храма.
Сярод скарбаў Капіталійскай базілікі — мошчы Св. Алены, надмагілле Папы Ганорыя IV, пахавальня розных арыстакратычных сямействаў Рыма з надмагіллямі працы, у ліку іншых, Данатэла і Мікеланджэла, а таксама цыкл фрэсак пэндзля Пінтурык'ё.
Тытулярная царква
[правіць | правіць зыходнік]Царква Санта-Марыя-дэль-Попала з'яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэль-Попала са 21 лютага 1998 года, з'яўляецца італьянскі кардынал Сальваторэ Дэ Джорджы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Марыя-ін-Арачэлі
