Перайсці да зместу

Ма Кэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ма Кэ
Дата нараджэння 1971[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мадэльер, бізнесмен, артыстка
Узнагароды
Сайт mixmind.com

Ма Кэ (кіт. спр. 马可, піньінь Mǎ Kě; 1971, Чанчунь) — кітайская мадэльер, першай з кітайскіх куцюр’е паказала свае ўзоры ў Парыжы і Лондане, атрымала сусветнае прызнанне.

Скончыла школу тэкстыльных тэхналогій Сучжоўскага ўніверсітэта (1992), затым вучылася ў Лондане ў Цэнтральным мастацкім каледжы Святога Марціна  (руск.).

Ёй належаць дзве гандлёвыя маркі: гатовага адзення EXCEPTION, створаная ў 1996, і высокай моды WUYONG, якая існуе з 2006. Заснавала кампанію Mixmind Art & Design Co, Ltd, якая базуецца ў Гуанчжоу. Выкарыстоўвае традыцыйныя кітайскія тэхнікі ручной працы, ткацтва і вышыўкі, у прыватнасці — традыцыі народа дун  (руск.) (Паўднёвы Кітай). Разам з тым, па-наватарску прымяняе нетрадыцыйныя матэрыялы накшталт брызента, «знойдзеныя рэчы», уключаючы старыя, і т. п.

У цяперашні час працуе ва ўласнай студыі ў Чжухае (правінцыя Гуандун).

  • Ma Ke point one. Hong Kong: MAP Book Publishers, 2005

Вядомасць і прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

На Шанхайскім міжнародным фестывалі моды 2005 была прызнана лепшым мадэльерам новага пакалення. Паказвала свае працы на Шэньчжэньскай біенале горадабудаўніцтва і архітэктуры (2005), У Нацыянальным мастацкім музеі Кітая (2009). У 2007 — першай сярод кітайскіх мадэльераў — была запрошаная на Парыжскі тыдзень моды. У 2008 была госцяй Французскай федэрацыі куцюр’е. У тым жа годзе ўдастоена ў Нідэрландах прэміі прынца Клауса  (англ.).

Яе своеасаблівая філасофія адзення (як прынцыповай анты-моды), праца над мадэлямі от-куцюр і іх арыгінальны (без выкарыстання подыума) паказ пад агульнай назвай WUYONG (Бескарыснае) ў парыжскім Пале-Раялі (2007, пастаноўка Шэнь Вэя  (руск.)) сталі цэнтральным эпізодам аднайменнага дакументальнага фільма Цзя Чжанкэ  (руск.), які атрымаў прэмію Венецыянскага МКФ у праграме Гарызонты (2007, [1]). У 2009 шоў Бескарыснае было прадстаўлена ў лонданскім Музеі Вікторыі і Альберта[2].

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 5 кастрычніка 2023.
  2. V&A · Fashion In Motion: Ma Ke. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2014.