Меджэрда
Меджэрда | |
---|---|
lang-ar نهر مجردا | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 460 км |
Басейн | 22 000−23 000 км² |
Расход вады | 29 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тэль-Атлас |
• Каардынаты | 36°13′22″ пн. ш. 7°36′12″ у. д.HGЯO |
Вусце | Туніскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 37°06′42″ пн. ш. 10°12′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Міжземнае мора|Міжземнае мора]] |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меджэрда, Маджарда (араб. نهر مجردا) — рака ў Алжыры і Тунісе.
Даўжыня — каля 460 км, што робіць яе найдоўгай ракой Туніса. Вытокі ракі знаходзяцца на паўночным усходзе Алжыра (Тэль-Атлас), затым Меджэрда цячэ ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунку, упадаючы ў Туніскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту.
Рака працякае ў пустыннай мясцовасці, таму мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для арашэння ў сельскай гаспадарцы. На рацэ пабудавана некалькі дамбаў, створаны вадасховішчы.
Недалёка ад ракі былі пабудаваны такія важныя гарады старажытнасці як Уціка і Карфаген. Таксама захаваліся руіны будынкаў шматлікіх народаў (берберы, фінікійцы, пуны, маўры, рымляне, вандалы, грэкі, візантыйцы, арабы, асманы). У даліне ракі знойдзены такія славутасці як арка Аляксандра Севера, руіны Форума і Капітолія, храм Сатурна, свяцілішча Юноны, дамы з мазаікамі, а таксама тэатр на 3500 месцаў, урэзаны ў схіл гары.[1]
Расход вады — ад 3—4 м³/сек улетку да 1500—2500 м³/сек (радзей — да 13 тыс.) пасля зімовых дажджоў. Гэта адзіная рака Туніса, якая не перасыхае цалкам падчас летняй засухі.[2]
Зноскі
- ↑ Асноўныя славутасці Туніса Архівавана 9 лютага 2006.
- ↑ Туніс. Пра краіну(недаступная спасылка)