Медуніца
Медуніца | |||||||||||||||||
![]() Медуніца няясная (Pulmonaria obscura). Кветка з ружовым вяночкам распусцілася нядаўна, а з сінім — даўно. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Pulmonaria L. (1753) | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
Каля 15 відаў
| |||||||||||||||||
|
Медуніца, Шчамяліца[4][5] (Pulmonária) — род невысокіх кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ў сістэме класіфікацыі APG II ўваходзіць у групу эвастэрыды I, але не ўключана ў якія-небудзь парадкі. Род ўключае 14—16 еўразійскіх відаў.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, звычайна апушанае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі ў завітках. Тычынак 5. Плод — арэшак.
У большасці відаў медуніцы (як і ў некаторых іншых бурачнікавых) назіраецца нячастая сярод кветкавых раслін з’ява змены афарбоўкі вяночка ў працэсе цвіцення: ружовыя ў пачатку, да канца цвіцення вяночкі робяцца сінімі.
Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]
Спіс відаў роду Медуніца з указаннем сінонімаў[6][7]
- Pulmonaria affinis Jord. (1854)
- = Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)
- Pulmonaria angustifolia var. longifolia T.Bastard
- = Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)
- = Pulmonaria angustifolia L. (1753)
- Pulmonaria ciliata Torr. (1827)
- = Mertensia ciliata (Torr.) G.Don (1837—1838)
- Pulmonaria dacica Simonk. (1887)
- Pulmonaria filarszkyana Jáv. (1916)
- Pulmonaria helvetica Bolliger (1982)
- Pulmonaria kerneri F.Wettst. (1888)
- Pulmonaria longifolia (Bast.) ex Boreau (1857)
- Pulmonaria maritima L. (1753)
- = Mertensia maritima (L.) Gray (1821)
- Pulmonaria mollis Wulfen (1813) — Шчамяліца мякенькая, ці Медуніца мякенькая
- Pulmonaria montana Lej. (1811)
- Pulmonaria obscura Dumort. (1865) — Медуніца няясная, ці Мядунка, ці Крупенькі, ці Шчамяліца, ці Падарэжнік, ці Снітка, ці Сныдка, ці Сныдачка
- Pulmonaria officinalis L. typus[3] (1753)
- Pulmonaria rubra Schott (1851)
- Pulmonaria saccharata Mill. (1768)
- Pulmonaria sibirica L. (1753)
- = Mertensia sibirica (L.) G.Don (1837—1838)
- Pulmonaria stiriaca A.Kern. (1878)
- Pulmonaria vallarsae A.Kern. (1878)
- Pulmonaria visianii Degen & Lengyel (1937)
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Медуніца — асабліва медуніца лекавая (Pulmonaria officinalis) — са старажытных часоў выкарыстоўвалася ў якасці лекавай расліны. Некаторыя віды культывуюцца як садовыя расліны, выведзена мноства дэкаратыўных сартоў, у тым ліку медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Pulmonaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Медуніца, Шчамяліца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 251.
- ↑ Віды роду Медуніца на сайце GRIN Архівавана 2 лістапада 2013 года. (англ.) На сайте указано, что это полный список видов. (Праверана 18 мая 2009)
- ↑ Index Synonymique de la Flore de France de Michel Kerguélen, 1999 (фр.) (лац.) (Праверана 19 мая 2009)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Швец І. У. Шчамяліца, медуніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 392.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Медуница — род Pulmonaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Медуніца: інфармацыя на сайце GRIN (англ.) (Праверана 17 мая 2009)
- Pulmonaria (англ.) // The Plant List
- Род Pulmonaria на сайце eFloras у раздзеле Флора Кітая (англ.) (Праверана 18 мая 2009)
- Pulmonaria на сайце USDA NRCS (англ.) (Праверана 26 мая 2009)