Медыцынская секцыя Інбелкульта
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/%D0%9F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%B4%D1%8B%D1%83%D0%BC_%D0%9C%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%86%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%81%D0%B5%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%86%D0%BD%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0._1926.jpg/220px-%D0%9F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%B4%D1%8B%D1%83%D0%BC_%D0%9C%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%86%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%81%D0%B5%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%86%D0%BD%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0._1926.jpg)
Медыцынская секцыя — секцыя Інбелкульта, якая дзейнічала з красавіка 1924 года. Да 1925 года называлася медыка-ветэрынарнай[1].
Мела 6 камісій: склеромную, валляковую, гельмінталагічную, па вывучэнню санітарнага быту Беларусі, антрапалагічную, тэрміналагічна-медыцынскую. У секцыі працавалі вядомыя вучоныя М. Б. Кроль, В. А. Лявонаў, С. М. Рубашоў, I. Т. Цітоў і інш. Работай секцыі кіраваў наркам аховы здароўя БССР М. I. Барсукоў[1].
Асноўныя кірункі даследаванняў: вывучэнне краявой паталогіі (склеромы, эндэмічнага валляку, гельмінтозаў), санітарных умоў жылля і быту, пытанняў харчавання працоўных, зніжэння дзіцячай смяротнасці, хімічнага саставу і магчымасцей выкарыстання прыродных крыніц і гразей Беларусі для клінічных мэт і г. д[1].
Зноскі
- ↑ а б в Інстытут беларускай культуры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут беларускай культуры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.