Павел Віктаравіч Трамповіч
| Павел Віктаравіч Трамповіч | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | урач, навуковец, выкладчык, дыпламат |
| Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1888 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1956 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Па́вел Ві́ктаравіч Трампо́віч (1 чэрвеня 1888, Пскоў — 1956, Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец і дыпламат.
Генеральны консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеве (16 чэрвеня 1918 — 30 кастрычніка 1918). Кандыдат медыцынскіх навук. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Прафесар Вінніцкага медыцынскага інстытута.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пскове, дзе сям’я Трамповічаў жыла праз удзел дзеда ў паўстанні 1863—1864 гадоў, які з сям’ёй быў высланы з Вільні ў Віцебск, а неўзабаве ў Пскоў.
У 1908 годзе паступіў у Псіханеўралагічны інстытут пры Пецярбургскім універсітэце. Але праз арышты за ўдзел у дэманстрацыях вымушаны быў у 1910 годзе эміграваць у Германію. Пасля двух гадоў вучобы на медыцынскім факультэце Баварскага ўніверсітэта перавёўся ў Кіеўскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра ў 1912 годзе на медыцынскі факультэт.
З пачаткам Першай сусветнай вайны быў накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт. У 1914—1916 гадах працаваў малодшым ардынатарам Кіеўскага шпіталя. Дзяржаўныя экзамены на медыцынскім факультэце здаў у красавіку 1917 года, пасля чаго атрымаў прызначэнне ў хірургічнае аддзяленне Кіеўскага чыгуначнага шпіталя, пазней — 1-га шпіталя Усерасійскага земскага саюза, дзе прайшоў шлях ад ардынатара да галоўнага лекара.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года аднавіў кантакты з беларускімі арганізацыямі, праводзіў агітацыйную і асветніцкую працу. У красавіку 1918 года прыбыў у Менск, дзе ўвайшоў у склад Народнага Сакратарыята БНР. Але ўжо ў пачатку чэрвеня 1918 года ён быў накіраваны ў Кіеў з задачай дасягнуць праз нямецкага пасла прызнанне Германіяй незалежнасці і ўрада БНР. У Кіеве далучыўся ў склад дэлегацыі БНР у справе перагавораў з УНР. Рашэнне аб яго накіраванні ў Кіеў з правамі генеральнага консула і дыпламатычнага прадстаўніка пры МЗС Украінскай Дзяржавы Народны Сакратарыят БНР прыняў 15 чэрвеня 1918 года. Ужо 16 чэрвеня 1918 года быў упаўнаважаны на выкананне абавязкаў генеральнага консула БНР у Кіеве з функцыямі дыпламатычнага прадстаўніка. Консульства размясцілася ў Кіеве ў доме № 42 па вуліцы Фундуклееўскай[2].

У 1920—1930-я гады працаваў на кафедры агульнай хірургіі Менскага медыцынскага інстытута.
9 ліпеня 1930 года арыштаваны. 10 красавіка 1931 года асуджаны Калегіяй АДПУ на 5 гадоў ссылкі, артыкуламі 58/4, 7, 10, 11 — шкодніцтва і антысавецкую агітацыю. Прысуд адбываў у Астрахані.
З 1941 года працаваў у Вінніцкім медыцынскім інстытуце. З 1944 года ў Магілёве-Падольскім[3].
Пасля гэтага пераехаў у Кіеў, дзе памёр у 1956 годзе. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках (19 участак, 5 шэраг, 7 месца)[4].
10 чэрвеня 1988 года рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларускай ССР[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Академик В. М. Игнатовский. Документы и материалы
- ↑ Ірина Матяш. Українська консульська служба 1917—1923 р. як державний інститут: становлення, функціонування, персоналії
- ↑ Винницкий медицинский институт Забытый учебный год
- ↑ Голова Правління Товариства Ірина Матяш виявила могилу першого консула Білоруської Народної Республіки в УНР на Лук’янівському цвинтарі в Києві(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2017. Праверана 14 лістапада 2017.
- ↑ Списки жертв — Мемориал
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Асобы
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Пскове
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Лук’янаўскіх могілках
- Выкладчыкі Вінніцкага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта імя М. І. Пірагова
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
- Медыкі Беларусі
- Дыпламаты Беларусі
- Медыкі Украіны
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР