Перайсці да зместу

Міхаіл Іванавіч Барсукоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Барсукоў
6-ы народны камісар аховы здароўя БССР[d]
1924 — 1930
Папярэднік Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі
Пераемнік Саламон Якаўлевіч Цынцыпер[d]

Нараджэнне 11 (23) студзеня 1890[1][2]
Смерць 4 красавіка 1974(1974-04-04)[3] (84 гады)
Адукацыя
Дзейнасць медыцына[4] і гісторыя медыцыны[d][4]
Месца працы
Камандаваў эвакапунктамі
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Іванавіч Барсукоў (11 студзеня 1890, Масква — 5 красавіка 1974) — дзяржаўны дзеяч БССР. Прафесар (1952)[5].

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1914). Удзельнік Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас Грамадзянскай вайны ўзначальваў санітарную службу Усходняга, Паўднёвага  (руск.), Паўднёва-Заходніх франтоў  (руск.), Заходняй ваеннай акругі[5].

Прэзідыум Медыцынскай секцыі Інбелкульта (злева направа): Іван Іванавіч Цвікевіч, Міхаіл Іванавіч Барсукоў, Павел Віктаравіч Трамповіч. 1926

У 1924-30 наркам аховы здароўя БССР, адначасова загадчык кафедры медыцынскага факультэта БДУ, рэдактар часопіса «Беларуская медыцынская думка» (1924-29). З 1930 узначальваў сектар аховы здароўя Дзяржплана СССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік эвакапунктаў Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. З 1945 ва Усесаюзным НДІ сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя імя Сямашка.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня Усесаюзнага таварыства гісторыкаў медыцыны. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі савецкага аховы здароўя, гісторыі ваеннай медыцыны. Член ЦВК БССР у 1925-30 гадах[5].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database
  2. (unspecified title) Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б в Барсуков Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.