Уладзімір Адамавіч Кароль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з У. А. Кароль)
Перайсці да: рух, знайсці
Кароль
Уладзімір Адамовіч
Уладзімір Кароль 41-2012-11-06-card.jpg
Дата нараджэння:

14 (27) снежня 1912(1912-12-27)

Месца нараджэння:

Ігумен, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

28 мая 1980(1980-05-28) (67 гадоў)

Месца пахавання:

Усходнія могілкі

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССР

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Мінск, Брэст

Найважнейшыя пабудовы:

мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой»,
Галоўпаштамт,
манумент Перамогі.

Горадабудаўнічыя праекты:

Мінск (1948—1969):
Планіроўка і забудова Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы

Узнагароды:

Народны архітэктар СССР— 1970
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Commons-logo.svg Кароль
Уладзімір Адамовіч
на Вікісховішчы

Уладзімір Адамавіч Кароль (27 (14) снежня 1912 Ігумен, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 мая 1980) — беларускі і савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1970). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Член ВКП (б) з 1940 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Кароль нарадзіўся 14 (27) снежня 1912 года ў горадзе Ігумен (цяпер Чэрвень Мінскай вобласці Беларусі). У 1927—1931 гг. вучыўся ў Беларускім мастацкім тэхнікуме ў Віцебску. З 1934 па 1941 год навучаўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў. Пачынаючы з 1945 года працаваў архітэктарам у Беларускай ССР. У 1955—1979 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва. Адначасова з 1959 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сумесна з суаўтарамі распрацаваў у 1948—1969 гг. генеральны план Мінска, праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта, Кастрычніцкай плошчы (разам з М. Асмалоўскім, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым, Г. Баданавым) Мінска, Галоўнага паштамта Мінска, Цэнтральнага тэлеграфа, помніка на плошчы Перамогі і інш. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой.

Сярод апублікаваных прац У. А. Караля:

  • Архитектурный облик будущего Минска. — Мн., 1953;
  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития — М., 1966. (у сааўт.)

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • народны архітэктар СССР (1970)
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1968) — за архітэктуру Ленінскага праспекта ў Мінску
  • ордэн Леніна
  • ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • два іншыя ордэны і медалі

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Уладзіміру Каралю ў Мінску

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  2. 100 гадоў з дня нараджэння У. А. Караля

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 702 с. — 9500 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
  • Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007. (1Н//71663К(039))

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]