Мемарыяльная капліца (Мілавіды)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Мемарыяльная капліца
52°22′35″ пн. ш. 25°48′56,37″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Мілавіды
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Будаўніцтва 19301933 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр [1]шыфр

Мемарыяльная капліца — мемарыял, размешчаны на Брэсцкай шашы, за 1,5 км ад в. Мілавіды (Баранавіцкі раён). Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Гbсторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў 19301933 гг. у памяць аб Мілавідскай бітве 22 мая 1863 г. паўстанцкіх аддзелаў з царскімі войскамі ў час паўстання 1863—64 гг.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь капліцы і крыжу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].


Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца — цэнтрычнае збудаванне: на квадратным у плане цокалі ўстаноўленыя чатыры калоны, якія нясуць пліту антаблементу; у завяршэнні сферычны гранёны купал з ажурным крыжам. Унутраная прастора абмежаваная міжкалоннымі арачнымі прасценкамі. На цокалі і пастаменце — памятныя надпісы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм]]