Мемарыял воінскай славы (Лудчыцы)
| Помнік | |
| Мемарыял Воінскай Славы | |
|---|---|
| | |
| 53°25′15″ пн. ш. 30°16′28″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Лудчыцы |
| Скульптар | Уладзімір Міхайлавіч Лятун і Павел Кірылавіч Белавусаў |
| Архітэктар | Віталь Сцяпанавіч Бялянкін, Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў |
| Дата пабудовы | 1984 год |
| Статус |
|
Мемарыял воінскай славы — памятная мясціна за 1,5 км ад Лудчыц (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці). Пабудаваны на Лудчыцкай вышыні, месцы жорсткіх баёў за вызваленне Беларусі ў 1943 і 1944 гадах. Адкрыты 24 чэрвеня 1984 года. Аўтары: скульптары П. Белавусаў і У. Лятун, архітэктары В. Бялянкін і М. Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Дамінанта мемарыяла -- пастаўленая на ўзгорку сімвалічная фігура Баяна (вышыня 10 м, сілумін), які апявае подзвіг ваяроў-герояў. Каля падножжа ўзгорку пляцоўка, па краі яе, на авальнага плану сцяне змешчаны гарэльефныя партрэты Герояў Савецкага Саюза, якім гэта званне нададзена за баі на Быхаўшчыне: I. А. Барысевіча, П. Д. Вінічэнкі, С. Іскаліева, У. К. Марцінава, Г. С. Размадзе, Г. Якубава (вышыня каля 3,5 м, бетон, мармуровая крошка); пад партрэтамі на абліцаванай чорным гранітам частцы сцяны імёны і званні герояў. На пляцоўцы размешчана гранітная пліта з бронзавай пяціканцовай зоркай і чашай для запальвання рытуальнага агню і абліцаваная гранітам стэла (вышыня каля 3 м) з інфармацыйным надпісам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мемарыял воінскай славы (Лудчыцы)- Мемарыял воінскай славы (Лудчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнікі паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1984 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Мемарыяльныя комплексы Беларусі
- Славутасці Быхаўскага раёна
- Лудчыцы
- 1984 год у Беларусі
- Творы Уладзіміра Летуна
- Будынкі і збудаванні Віталя Бялянкіна
- Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава
- Творы Паўла Белавусава
