Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў
Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1924 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1999 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў (руск.: Михаил Герасимович Мызников; нар. 21 лістапада 1924, с. Баравінка, Заводаўкоўскі раён, Цюменская вобласць — 1999[1]) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года.
Скончыў у 1956 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Працаваў у Ленпраекце, Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1962 па 1965 г. — начальнікам аддзела Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінгарвыканкама, з 1971 г. — кіраўнік архітэктурнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) : генпланы Магілёва (1981), Слуцка (1979), ПДП раёна вул. Мяснікова—Нямігі, Фабрычнай (1960), праекты забудовы мікрараёна Харкаўская-1 (1962) у Мінску, вул. Горкага—Ульянаўскай (1981), мікрараёнаў № 4, 7 (1982) у Бабруйску, помнікі Я. Купалу і Я. Коласу на Вайсковых могілках у Мінску (1968), У. І. Леніну ў Бабруйску (1970), аднавяскоўцам у калгасе «Новы свет» Капыльскага раёна Мінскай вобласці (1971).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).
Зноскі
- ↑ Хатынь. Трагедия и память : док. и материалы / сост. : В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : НАРБ, 2009. — 272 с. : ил. ISBN 978-985-6372-62-2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мызников Михаил Герасимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Цюменскай вобласці
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Бабруйска
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Горадабудаўнікі Беларусі
- Архітэктары Слуцка