Віталь Сцяпанавіч Бялянкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віталь Сцяпанавіч Бялянкін
Дата нараджэння: 30 красавіка 1937(1937-04-30) (82 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Віталь Сцяпанавіч Бяля́нкін (нар. 30 красавіка 1937, г. Джума, Даргамскі раён, Самаркандская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991). Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры. Член Саюза архітэктараў і Саюза дызайнераў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1963 годзе БПІ. 3 1963 года працаваў у інстытуце «Новасібпраект», з 1966 года ў інстытуце «Мінскпраект» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). Адначасова з 1989 кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Бялянкіна» пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы ў Мінску: 15-павярховы інтэрнат Беларускага тэхналагічнага інстытута (1975, у сааўтарстве), Палац піянераў і школьнікаў (1986) і школа-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам у Севастопальскім парку (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга будаўніцтва Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі (1991, у сааўтарстве), Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім раёне (1984, у сааўт.; Дзяржаўная прэмія БССР 1986), прыбудова да будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (2005), гіпермаркет «Гіпа» па пр. Ракасоўскага (2005).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бялянкін Віталь Сцяпанавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Белянкин Виталий Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]