Перайсці да зместу

Менахем Фішман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менахем Фiшман
іўр.: פישמן מנחם
Імя пры нараджэнні іўр.: פישמן מנחם
Род дзейнасці фатограф
Дата смерці невядома
Месца смерці невядома
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

«За працу ў мастацтве» (1902)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Менахем Фішман (іўр.: פישמן מנחם) — магілёўскі майстар партрэтнай і архітэктурнай фатаграфіі, фотамастак, уладальнік уласнага фотаатэлье ў Магілёве, у доме Мееровіча па вуліцы Вялікай Садовай. Быў адным з піянераў беларускай мастацкай фатаграфіі. Яго творчасць — частка культурнай спадчыны Беларусі[1].

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 1903 годзе ў Магілёве Менахем Фішман атрымаў ад губернскага кіраўніцтва ўзнагароды «За працу i поспех» і «За працавітасць і мастацтва».
  • У 1906 годзе на фотавыстаўцы ў Вене здымкі Фішмана атрымалі Залаты медаль.
  • У 1907 годзе ў Парыжы Фішман заваяваў Гран-Пры і быў узнагароджаны Залатым медалём.

Гэтыя ўзнагароды знайшлі свае адлюстраванне ў літаграфіі на адваротным баку фотаздымкаў, якія друкаваў Фішман у сваім атэлье.

  • У кнізе «Увесь Магілёў на Дняпры», выдадзенай у 1912 годзе, пра фотаатэлье Менахема Фішмана на Вялікай Садовай вуліцы напісана:

«Да паслуг гэтай фатаграфіі звяртаюцца ўсе казённыя і грамадскія ўстановы, якія маюць на ўвазе групавыя здымкі не лубачнага, а строга мастацкага характару, фірма ідзе за ўсімі навінкамі ў галіне фатаграфіі, зараз жа, прымаючы гэта ў сваіх працах, а зойдучы ў прыёмную залу фатаграфіі ці ў галерэю, абстаўленую па апошнім слове са ўсёй раскошай, мажлівай, вядома, для правінцыйнай фатаграфіі, наведвальнік пранікаецца запэўненнем у бездакорным выкананні замовы»

[2].

Творчая спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя партрэаў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Фотографы земли Белорусской, 1850–1918 / А. М. Величко. – Минск, 2018.