1903 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

Зянон Ленскі. Партрэт Эльжбеты Васілеўскай, сястры мастака. 1903
1903 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Іегуда Пэн «Ліст з Амерыкі». 1903
- Магілёўскі фотамастак Менахем Фішман атрымаў ад губернскага кіраўніцтва ўзнагароды «За працу i поспех» і «За працавітасць і мастацтва».
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]
- Докшыцкая Пакроўская царква
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Гервяты
- Крыжаўзвіжанская царква, Сухопаль — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 15 студзеня — Заір Азгур (пам. 1995), савецкі і беларускі скульптар, народны мастак СССР
- 19 сакавіка — Алена Кабішчар-Якерсон (пам. 1990), савецкі жывапісец і графік, родам з Віцебска
- 16 снежня — Іван Ахрэмчык (пам. 1971), беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР (1949), прафесар (1964)
- Леў Юдзін (пам. 1941), расійский мастак-авангардыст яўрэйскага паходжання, родам з Віцебску. Вучыўся ў Віцебскім народным вучылішчы ў Казіміра Малевіча. Уваходзіў у суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехаў у 1922 годзе ў Петраград. Загінуў у баі з нямецкім войскам
Галерэя твораў[правіць | правіць зыходнік]
Фердынанд Рушчыц «Стары дом», Нацыянальны музей у Варшаве
Фердынанд Рушчыц «Старыя яблыні», Нацыянальны музей у Варшаве
Фердынанд Рушчыц «Касцёлік на Літве», літаграфія, Нацыянальны музей у Кракаве
Фердынанд Рушчыц «Пейзаж», графіка, Нацыянальны музей у Познані
Галерэя фота[правіць | правіць зыходнік]
Халопенічы. Маёнтак Лапаў, 1903 год.